Свет11

Каля берагоў Канады заўважылі рэдкі чорны айсберг

У сярэдзіне мая каля ўзбярэжжа Канады ў Лабрадорскім моры рыбак Халур Антоніусэн з Фарэрскіх астравоў заўважыў незвычайны чорны айсберг. Ён меў форму ромба і рэзка вылучаўся сярод звычайных белых ледзяных глыб. Фота хутка разляцелася па сацсетках і выклікала вялікую цікавасць, піша выданне Sciencealert.

Чорны айсберг. Фота: Халур Антоніусэн/Facebook

Паводле меркавання навукоўцаў, колер айсбергаў залежыць ад структуры лёду і наяўнасці прымешкаў. Звычайны белы колер утвараецца праз мікрабурбалкі паветра, што рассейваюць святло. Аднак калі лёд сціскаецца на працягу доўгага часу, бурбалкі знікаюць, і лёд становіцца празрыстым. У выніку некаторыя айсбергі выглядаюць блакітнымі або сінімі.

Цёмны колер, уключаючы чорны, можа з’яўляцца, калі лёд змяшчае часцінкі бруду, камянёў або іншыя асадкавыя матэрыялы. Так бывае, калі ледавік рухаецца па зямлі і захоплівае з сабой глебу.

Гэты чорны айсберг, як мяркуецца, мог сфармавацца дзякуючы змешванню лёду з пародамі, вулканічным попелам ці нават пасля падзення метэарыта. Такі лёд можа быць вельмі старажытным — яму могуць быць тысячы або нават сотні тысяч гадоў.

У гэтым жа кантэксце навукоўцы папярэджваюць: кіслотнасць акіянаў ужо перавысіла бяспечны ўзровень, што пагражае марскім экасістэмам. Акрамя таго, зафіксаванае пацямненне каля 20% плошчы Сусветнага акіяна.

Каментары1

  • Ёсік
    16.06.2025
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Тыкток захапіў мем з манга. У чым сэнс?3

У Расіі ўдзельнік «СВА» забіў былую жонку і яе дачку13

«У нас мізэрная колькасць тых, хто бярэ свабодныя дыпломы». Чыноўніца Мінздароўя пракаментавала адмену платнага навучання ў медыцынскіх ВНУ2

Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў

Wizz Air абяцае інтэрнэт ад Starlink на сваіх рэйсах з 2027 года1

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць