Грамадства33

Вядомы анлайн-перакладчык больш не працуе ў Беларусі

Папулярны ШІ-перакладчык DeepL перастаў працаваць у Беларусі і Расіі. Як паведамляе Devby.io, карыстальнікі замест перакладу бачаць паведамленне пра тэхнічныя праблемы.

Карыстальнікі адзначаюць, што доступ заблакаваны на ўсіх платформах, у тым ліку праз афіцыйны API. Пры спробе скарыстацца з сэрвісу ўзнікае памылка з кодам 451, якая азначае адмову з-за юрыдычных прычын. Кампанія пакуль афіцыйна не патлумачыла прычыны абмежавання.

DeepL — гэта нямецкі праект, створаны ў 2017 годзе. Ён заваяваў папулярнасць дзякуючы высокай якасці перакладу, асабліва ў тэхнічных, прававых і дзелавых тэкстах. Многія карыстальнікі лічылі, што DeepL пераўзыходзіць Google Translate і іншыя аналагі. Сэрвіс працуе на ўласных ШІ-мадэлях.

Каментары3

  • даведка
    18.06.2025
    Google Translate уже скатился до такого уг, что вопрос, как такое могло произойти...
  • не беларус
    18.06.2025
    Беларусы не заўважаць, сэрвісы яндэкса працуюць
  • Моўнік
    19.06.2025
    Падтрымкі беларускай там усё адно не было, так што паралельна

Цяпер чытаюць

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі12

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Валожын накрыла магутная залева ВІДЭА1

На вуду расійскіх пранкераў трапіў дарадца прэзідэнта Літвы1

Навукоўцы ўжо зафіксавалі рэкордную тэмпературу Сусветнага акіяна3

На чэмпіянаце свету была блізкая сенсацыя. Зборная Англіі ледзь уратавалася ад кангалезцаў2

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці12

Калі крама можа адмовіцца прыняць назад ці абмяняць няношанае адзенне? Патлумачылі ў МАРГ1

Загінуў 34‑гадовы Антон Арцямёнак, складальнік слоўніка беларускіх футбольных тэрмінаў5

У Нью-Ёрку пара залезла на рэтрансляцыйную вежу хмарачоса дзеля заручын5

На Беларускай чыгунцы ўводзяць новы від цягнікоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі12

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць