Свет66

У Екацярынбургу паказальна жорстка затрымалі кіраўніка мясцовай азербайджанскай дыяспары ВІДЭА

У Екацярынбургу паказальна жорстка затрымалі кіраўніка азербайджанскай дыяспары на Урале бізнэсмена Шахіна Шыхлінскага. Разам з Шыхлінскім быў затрыманы ягоны сын, якога пазней адпусцілі. Пры затрыманні сілавікі разбілі акно машыны бізнэсмена.

Скрыншот з відэа

Якія фармальныя прэтэнзіі ёсць да Шыхлінскага, пакуль незразумела.

Прыкладна ў гэты ж самы час у Варонежы сілавікі прыйшлі да яшчэ аднаго ўплывовага выхадца з Азербайджана, бізнэсмена Юсіфа Халілава, якога называюць саўладальнікам найбуйнейшага ў рэгіёне Аляксееўскага рынку і «сматрачым» ад дыяспары па вобласці.

Гэтыя дзеянні — чарговыя крокі ў расійска-азербайджанскім міждзяржаўным канфлікце, які ідзе апошнія тры дні.

Пачалося ўсё з таго, што ў Екацярынбургу 27 чэрвеня затрымалі больш за 50 чалавек, пераважна азербайджанцаў, па справе аб забойстве бізнэсмена Юніса Пашаева ў 2001 годзе. Падчас затрымання загінулі браты Сафаравы, афіцыйна ад сардэчнай недастатковасці, але сваякі сцвярджаюць, што іх забілі і катавалі. Азербайджанская пракуратура і СМІ заявілі пра гвалт і заклікалі Расію расследаваць здарэнні.

Азербайджан выказаў рашучы пратэст: адмененыя ўсе расійскія культурныя мерапрыемствы, дэпутаты не паехалі на сумеснае пасяджэнне з Расіяй, а таксама адбыліся затрыманні ў азербайджанскім філіяле расійскага «Спутніка». Сёння ж азербайджанскія СМІ паведамілі пра затрыманне ў Баку членаў дзвюх АЗГ, што складаліся з расіян.

Каментары6

  • не такі, як ёсць
    01.07.2025
    Мо б зарубілісь паміж сабой ‘’па-пацанску’’? Навошта людзей кашмарыць?
  • Qwert
    01.07.2025
    Не трэба забывацца, што і расія і Азербайджан - гэта дыктатарскія краіны. Метады дасягнення сваіх мэтаў у іх аднолькавыя - гвалт, рэпрэсіі і забойствы.
  • Вадзім
    01.07.2025
    глядзеў бы і глядзеў!

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Цела немаўляці знайшлі ў пакеце на смеццевым заводзе ў Віцебску3

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў11

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць