Свет

У Арменіі затрыманыя сем чалавек па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэракту

Паліцыя Арменіі затрымала па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэракту сямёх чалавек, звязаных з прарасійскай апазіцыйнай партыяй. У іх дамах праведзены вобшукі, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

Stringer/Anadolu Agency via Getty Images

Затрыманыя з'яўляюцца членамі партыі Армянская рэвалюцыйная федэрацыя (АРФ), таксама вядомай як Дашнакцуцюн. Гэтая партыя ўваходзіць у прарасійскую парламенцкую кааліцыю «Альянс Арменія» пад кіраўніцтвам былога прэзідэнта Арменіі Роберта Качарана.

Следчы камітэт Арменіі паведаміў, што затрыманыя сем чалавек, аднаму з іх ужо выстаўлена абвінавачанне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту. Імёны затрыманых не раскрываюцца. Паводле інфармацыі АРФ, вобшукі працягваюцца ў дамах шэрагу дэпутатаў, адзін парламентарый і сын іншага арыштаваныя.

Апазіцыя назвала тое, што адбываецца, палітычна матываваным пераследам і асудзіла дзеянні ўладаў. Арышт супаў з сустрэчай у Абу-Дабі паміж прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам і прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, прысвечанай абмеркаванню дэталяў мірнага пагаднення, якое павінна пакласці канец канфлікту паміж дзвюма краінамі.

З моманту прыходу да ўлады ў Арменіі пасля масавых пратэстаў у 2018 годзе Пашынян узяў курс на збліжэнне з Захадам, аддаліўшыся ад традыцыйнага саюзніка — Расіі.

У апошнія тыдні ў Арменіі ўзмацніўся ціск на палітычных апанентаў і крытыкаў цяперашняга палітычнага кіраўніцтва. Пад удар трапілі як прадстаўнікі апазіцыі, так і вядомыя грамадскія дзеячы, у тым ліку архіепіскап Армянскай апостальскай царквы Баграт (у мірскім жыцці — Вазген Галстанян). Іх абвінавачваюць у падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту, што яны катэгарычна адмаўляюць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў12

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскія памежнікі пасадзілі адразу чатыры кантрабандныя дроны з Беларусі1

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай6

Гараць НПЗ у Саратаве і нафтахімічны завод у Ніжнякамску5

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку3

У БДМУ прагназуюць конкурс сярод тых, хто паступае на мэтавыя месцы

ЗША зноў нанеслі маштабныя ўдары па Іране. Цэны на нафту тут жа падскочылі3

Вы мыеце гэтыя хатнія рэчы занадта рэдка3

Вынік апошняга матча за выхад у чвэрцьфінал мундыялю вырашыла серыя пенальці6

У Варшаве ўладальніца крамы паказала дызлайкі ўдзельнікам антыўкраінскага мітынгу. Пасля таго яе краму разграмілі34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў12

Зяленскі пра магчымыя перамовы ў Маскве: Гэта складана, там шмат украінскіх дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць