Артэфакты XVII стагоддзя ўсё яшчэ працуюць па прызначэнні.

Алег Дзярновіч, кіраўнік раскопак замка ў Крэве, паказаў у фэйсбуку двух кукуцяў, якія былі знойдзены апошнімі днямі ў пласце XVII стагоддзя.
Абодва кукуці маюць выгляд конікаў. Адзін з вялікай грывай, а на іншым калісьці, відаць, быў і вершнік.

Куку́ць — гэта рэгіянальная назва глінянай свісцёлкі, утвораная ад літоўскага слова kukutis, якім сярод іншага літоўцы абазначаюць удода. Беларуская назва птушкі паходзіць ад гукапераймання яе спеву «уд-уд-уд», але яго можна пачуць і як «ку-ку-ку», хоць і не такое выразнае, як у зязюлі. Цікава, што іншая назва гэтай птушкі dudutis, якое суадносіцца з «дудка».

Нягледзячы на свой узрост і час, праведзены ў зямлі, гліняныя свісцёлкі пасля расчысткі гучаць гэтак жа, як і стагоддзі таму, што прадэманстраваў адзін з удзельнікаў раскопак.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ-
«Лютая, абразлівая крытыка ўсяго беларускага. Але з мінулага ў будучыню немагчыма прайсці міма сучаснасці». Насевіч грунтоўна адказаў Алесю Беламу
-
Свірскі звон аказаўся жыровіцкім «Канстанціусам». Гісторык высветліў паходжанне помніка беларускага ліцця з каталіцкім гербам і кірылічнай малітвай
-
«Кава з гісторыкам» запрашае на круглы стол пра суд і права ў Вялікім Княстве Літоўскім
Каментары