Спорт1111

Беларускі форвард польскай «Легіі» Ілля Шкурын не ляціць на матч у Казахстан праз небяспеку быць затрыманым

У чацвер варшаўская «Легія» сустрэнецца з казахстанскім «ФК Актабэ» ў матчы ў адказ першага раўнду кваліфікацыі Лігі Еўропы. Але самы дарагі з беларускіх футбалістаў Ілля Шкурын не зможа дапамагчы клубу.

Ілля Шкурын. Фота: Legia Warszawa / X

Як паведамляе Кшыштаф Марціняк з тэлеканала Canal+ Sport, трэнер Эдвард Ёрданеску не зможа скарыстацца беларусам. Аднак у форварда не праблемы са здароўем, бо яму нічога не баліць. Ключавую ролю адыгрываюць палітычныя пытанні, піша Sport.pl.

Шкурын адкрыта крытыкуе рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Ён адмовіўся гуляць за зборную Беларусі, пакуль у краіне не зменіцца ўлада.

Футбаліст «Легіі» баіцца, што ўлады Беларусі могуць паўплываць на службы ў Казахстане і нашкодзіць яму — напрыклад, не ўпусціць у краіну або затрымаць у аэрапорце ці ў гатэлі.

@belarusnovosti2 самый дорогой футболист Беларуст боится ехать в Казахстан #беларусьсейчас #новостибеларуси #беларусьновости #лукашенко #минсксейчас #минск #минскновости ♬ Occult/Mystery/Horror Suspense(844669) - mm

У першым матчы «Легія» ў Варшаве перамагла 1:0. Матч у адказ пройдзе у чацвер.

Ілля Шкурын перайшоў у варшаўскую «Легію» у лютым гэтага года. 

Каментары11

  • Э
    15.07.2025
    Была б УЕФА нармальнай, а не бл***кай арганізацыяй, забяспечыла б бяспеку. А так што маем.
  • Kibol
    15.07.2025
    [Рэд. выдалена]
  • .
    15.07.2025
    Трэба і міжнародны спорт выносіць з "небяспечных краін", якія супрацоўнічаюць з тэрарыстычнымі дзяржавамі Расейская Федэрацыя, Рэспубліка Беларусь, Паўночная Карэя, Іран, Афганістан і г.д.
    Мабыць, толькі тады кіраўніцтва тых краін пачне дыстанцавацца ад супрацоўніцтва і людзям будзе бяспечна туды прыязджаць.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць