Эканоміка

Пархомчык ацаніў страты яблык пры вясенніх замаразках

І паабяцаў, што з бульбай ужо дакладна гэтым разам ўсё будзе добра. 

Фота: vecteezy.com

У інтэрв'ю ў «Галоўным эфіры» старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык расказаў, як у яго рэгіёне ідуць справы з уборкай ураджаю. Ён сказаў, што з гароднінаю ў аграрыяў няма праблем, аднак ён канстатаваў, што пасля трох хваляў замаразкаў вельмі сур'ёзна пацярпелі сады.

«У 2024 годзе мы атрымалі ўраджай 120 тыс. т яблыкаў, а з улікам умоў надвор'я ў 2025-м плануецца ўраджай у межах 37-40 тыс. т, што ў тры разы менш, чым у 2024-м», — патлумачыў Пётр Пархомчык:

Ён падкрэсліў, што пацярпелі ад гэтага беларускія аграрыі, якія ўклалі пэўны капітал для атрымання добрага выніку, але па незалежных ад іх прычынах атрымаюць вынік меншы.

«Але нават 40 тыс. т хопіць накарміць Беларусь, таму што 85-87 тыс. т экспартавалі. Мы дзесьці не далічымся ў экспартным патэнцыяле, але знойдзем, як кампенсаваць гэтыя страты. У прынцыпе, яблыкі ёсць, і яны будуць у закладцы для паступлення на прылаўкі ў 2026 годзе», — запэўніў Пархомчык.

А вось з бульбай будзе ўсё добра. Як адзначыў кіраўнік вобласці, зыходзячы з вопыту 2024 года, прынялі дадатковыя меры і павялічылі на 1,2 тыс. га пасяўныя плошчы пад бульбу. «Цяпер бульбу прыбіраюць фермерскія гаспадаркі, ураджай добры, таму пытанняў я не бачу, прытым ведаю, што калегі з іншых абласцей таксама павялічылі пасяўныя плошчы пад гародніну, таму краіна павінна быць спакойнай — мы бульбай накормім», — сказаў Пархомчык.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу54

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром33

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?4

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу54

Зяленскі: Рэтранслятары прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць