Свет22

Мядзведзеў прыгразіў Лондану забраннем каштоўнасцяў Брытанскай кароны

Былы прэзідэнт Расіі, цяпер намеснік старшыні Рады бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў пагражаў Вялікабрытаніі «забраць каштоўнасці Брытанскай кароны» за перадачу Кіеву даходаў ад выкарыстання актываў РФ, замарожаных у адказ на расійскую агрэсію супраць Украіны, паведамляе Расійская служба Радыё Свабода.

Фота: Contributor / Getty Images

У допісе ў сваім тэлеграм-канале Мядзведзеў таксама пагражае «вярнуць захопленае ў натуральнай форме. Гэта значыць — «украінскай зямлёй» і іншай нерухомай і рухомай маёмасцю, размешчанай на ёй».

У сераду міністр абароны Вялікабрытаніі Джон Хілі падчас візіту ў Кіеў абвясціў пра прадастаўленне Украіне пакета ваеннай дапамогі за кошт даходаў ад замарожаных расійскіх актываў на суму болей за 1 млрд фунтаў стэрлінгаў. Гэта дазволіла паставіць Украіне сотні тысяч артылерыйскіх снарадаў, сотні зенітных ракет, запасных частак для ўзбраення, а таксама заключыць новыя кантракты на абслугоўванне і рамонт абсталявання і ваеннага транспарту.

У Еўропе і краінах «Групы сямі» замарожаныя расійскія актывы ў памеры прыблізна 210—220 млрд еўра, большая частка якіх — дзяржаўныя рэзервы, размешчаныя пераважна на бельгійскай пляцоўцы Euroclear.

Вялікія сумы таксама заблакаваны ў Францыі — 19 млрд еўра. Германія замарозіла каля 210 млн еўра з суверэнных сродкаў. Акрамя рэзерваў Цэнтрабанка Расіі, пад санкцыі трапілі і прыватныя сродкі расійскіх бізнесменаў і кампаній — іх аб’ём складае каля 24 млрд еўра.

Даходы ад кіравання гэтымі актывамі ЕС часткова перадае Украіне. За першае паўгоддзе 2025 года Кіеў атрымаў больш за 10 млрд еўра з даходаў па гэтых сродках.

30 жніўня кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Кая Калас заявіла, што Расія не атрымае назад свае замарожаныя актывы, пакуль не выплаціць рэпарацыі Украіне.

Каментары2

  • Ёсік
    04.09.2025
    Шалёны сабака. А шмат хто сімпатызуе яму, да спадобы ім ягонае трызьненьне.
  • kick
    04.09.2025
    Што, ізноў алкаголь своечасова не падвезлі?

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць17

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць