Грамадства88

«Такое ўражанне, што Віктара Бабарыку таксама рыхтуюць да вызвалення»

«Яму даюць атаварвацца, адкормліваюць», — гаворыць палітвязень Глеб Гладкоўскі, які адбываў пяцігадовы тэрмін у Наваполацкай калоніі № 1.

Віктар Бабарыка. Фота з тэлеграм-канала Рамана Пратасевіча

«Бачыў, як яго выпусцілі першы дзень з памяшкання крытага тыпу, дзе ён доўгі час знаходзіўся. Быў даволі бледны, схудалы, пастрайнелы. Не скажу, каб ён жахліва выглядаў, як вязень Асвенціма. Выглядаў стройна, усмешліва, так скажам. 

А праз пару месяцаў… Яму, па-першае, адразу дазволілі пайсці ў краму атаварыцца базавымі таварамі. Працуе ён на пякарні, падкідае дровы, праца фізічна не цяжкая. Умовы там у чысціні, у цяпле, ніякіх праблем, думаю, у яго там няма. Адміністрацыя да яго пасля ўсіх гэтых перамен неяк больш паблажлівай стала. Выглядае загарэлым, паправіўся ў целе, нармальны. Выглядае добра агулам.

Усе вельмі спадзяюцца, што яго таксама рыхтуюць да памілавання, проста прыводзяць у форму, каб выглядаў максімальна добра да моманту выхаду. Мы там, натуральна, вельмі верылі, што яго ў найбліжэйшы час выпусцяць».

Віктар Бабарыка, які ў 2020 годзе спрабаваў кінуць выклік Лукашэнку на прэзідэнцкіх выбарах, быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года разам з сынам Эдуардам, які быў ягоным кіраўніком выбарчага штаба. Праз год, у ліпені 2021 года, яго асудзілі на 14 гадоў зняволення. 

Каментары8

  • Kola
    12.09.2025
    лукашенка присвоил себе Беларусь и распоряжается по своему хотению. Обнаглел в край.
  • какое
    12.09.2025
    какое газпромовский банкир принес Беларуси добро?
  • Хрыч
    12.09.2025
    Северинца выпускайте

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец4

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

У міліцыі заклікалі беларусаў не набываць расійскіх рэвальвераў14

У Віцебскай вобласці экспертыза ДНК абвергла довады ўсіх удзельнікаў суда па справе аб бацькоўстве5

«Можа, дзе і пабачымся»: саліст гурта «Тяні-Толкай» пайшоў працаваць у таксі5

За таямнічым «Фондам першага» стаіць Абельская і яе нявестка19

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава10

Канстытуцыйны суд Казахстана афіцыйна абнуліў прэзідэнцкія тэрміны Такаева15

Лосік расказаў пра асаблівы від катаванняў у ШІЗА4

Сакрэта з крыўдай расказаў, як намесніца кіраўніка МЗС Літвы аддала перавагу Ціханоўскай, а не яму11

У Беларусі зноў растуць цэны на паліва1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец4

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць