Свет77

У Малдове за два дні да выбараў адхілілі ад іх яшчэ адну прарасійскую партыю

Напярэдадні выбараў у парламент Малдовы, якія адбудуцца 28 верасня, улады краіны адхілілі ад удзелу яшчэ адну прарасійскую палітычную сілу. Гаворка ідзе пра партыю Moldova Mare («Вялікая Малдова»), якой кіруе Вікторыя Фуртунэ.

Вікторыя Фуртунэ

Цэнтрвыбаркам Малдовы ў пятніцу прыняў рашэнне аб адхіленні «Вялікай Малдовы» ад выбараў, спаслаўшыся на матэрыялы Службы інфармацыі і бяспекі, антыкарупцыйнага цэнтра і паліцыі. Партыю абвінавацілі ў незаконным фінансаванні, атрыманні замежных сродкаў, падкупе выбарцаў і ў тым, што яна фактычна ўдзельнічала ў замаскаваным блоку, звязаным з забароненай у 2023 годзе партыяй «Шор».

Старшыня партыі Вікторыя Фуртунэ летам ужо трапіла пад санкцыі ЕС за сувязі з уцекачом-алігархам Іланам Шорам. Яна назвала дзеянні ЦВК незаконнымі і заявіла пра намер абскардзіць рашэнне.

Раней ЦВК таксама забараніў удзел у выбарах іншай прарасійскай сіле — партыі «Сэрца Малдовы», дзейнасць якой суд абмежаваў на год пасля расследаванняў, звязаных з падкупам выбарцаў, незаконным фінансаваннем і адмываннем грошай.

Такім чынам, з «Патрыятычнага блока» ўжо дзве партыі не дапушчаныя да выбараў.

Прэзідэнтка Малдовы Мая Санду заявіла, што гэтыя выбары — «найважнейшыя ў гісторыі краіны». Захаванне большасці партыяй «Дзеянне і салідарнасць» азначае працяг курсу на еўрапейскую інтэграцыю, а яе страта можа адкрыць шлях да вяртання прарасійскіх сіл.

Каментары7

  • Ага
    27.09.2025
    Дапамажыце калгасьніку і падкажыце: чым выбары з забаронай партыі на падставе "інфармацыі" спецслужбаў (бяз выраку суду) адрозьніваецца ад Лукашэнкаўскіх "выбараў"?
  • Молдавия! цэ эуропа!
    27.09.2025
    Как же это по европейски! Настоящий образец демократии!
  • Сымон
    27.09.2025
    Ага, у тым, што даведка ад КДБ у Ярмошынай, на падставе якой яна адхіліла Бабарыку ад кампаніі-2020 - была загадзя хлуслівай. Бо калі Бабарыку сфабрыкавалі ітогавае абвінавачанне, у ім не было нічога з тый даведкі.
    Што ж тычыцца спробаў нікому раней невядомых шматлікіх партый і кандыдатаў ад Шора кшталту Яўгеніі Гуцул, якія на крамлёўскія грошы раптоўна павыскаквалі у Малдове, які чэрці з табакеркі, то тут з боку спецслужб Малдовы пакуль не было ніводнага факта хлуслівых абвіначаванняў. У адрозненні да лукашэнкаўскага КДБ, які літаральна запэцканы ў хлусні яшчэ з пачатку 2000х. Дарэчы, кандыдаты Шора могуць абскардзіць свае адхіленне ў судзе, які у Малдове, у адрозненні ад кішэнных судоў Лукашэнкі у Беларусі, сапраўды выконвае правасудззе.

Цяпер чытаюць

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць33

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Усе навіны →
Усе навіны

«І вось я ўжо страчваю прытомнасць на ўнітазе»1

На Свіцязі ратавальнікі дасталі мужчыну са дна возера і выратавалі

У Беларусі з раніцы ўжо амаль +27°С

У Беларусі множацца пляцоўкі для танцаў на свежым паветры — паглядзіце, як адпальваюць разам моладзь і пенсіянеры ў Серабранцы15

Рыбакоў у ААН назваў украінскім беспілотнік, які ўдарыў па аўтобусе ў Бранскай вобласці15

Галкіпер Парагвая прадаў сваю форму з-за хваробы сына, а цяпер выбіў Германію і свайго куміра з чэмпіянату свету1

Марока прабілася ў 1/8 фіналу, у серыі пенальці абыграўшы Нідэрланды1

Загадкавая паталогія зубоў, якая закранае мільёны дзяцей1

«З Бандэрай Украіну ў ЕС не прымуць»: у Польшчы прыгразілі блакаваць шлях Украіны ў Еўрасаюз32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць33

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць