Вайна66

Вашынгтон абмяркоўвае магчымасць паставак ракет Tomahawk іншым краінам NATO для іх далейшай перадачы Кіеву

Гэтыя ракеты могуць біць з Украіны далёка ўглыб тэрыторыі Расіі.

Ракета Tomahawk. Фота: U.S. Navy

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс паведаміў, што Вашынгтон абмяркоўвае магчымасць паставак крылатых ракет Tomahawk іншым краінам NATO для іх далейшай перадачы Кіеву.

Канчатковае рашэнне прыме Дональд Трамп.

«Вы пытаецеся пра Tomahawk. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні будзе прынята прэзідэнтам. Прэзідэнт будзе рабіць тое, што адпавядае найлепшым інтарэсам Злучаных Штатаў. (…) Хай пра гэта кажа прэзідэнт, але я ведаю, што мы абмяркоўваем гэтае пытанне проста цяпер», — заявіў Вэнс у інтэрв'ю тэлеканалу Fox News.

Раней Уладзімір Зяленскі прасіў Дональда Трампа перадаць Украіне ракеты Tomahawk.

Высокадакладныя амерыканскія крылатыя ракеты Tomahawk маюць далёкасць да 2500 км у залежнасці ад мадыфікацыі (амерыканскія ATACMS, напрыклад, маюць далёкасць да 300 км). Імі можна наносіць удары з Украіны далёка ўглыб тэрыторыі Расіі. У мінулым былы прэзідэнт ЗША Джо Байдэн адмаўляў перадаваць Кіеву гэтыя ракеты.

Каментары6

  • Эмігрант
    28.09.2025
    Ну цудоўна. Ваююць адны, зарабляюць другія, а шэраговы польскі падаткаплацельшчык за гэта заплаціць. Дзякуй, пане Трамп, што дазваляеш нам даць зарабіць тваім прыкарытнікам.
  • Доку Умаров
    28.09.2025
    Эмігрант, можаш даць зарабіць шаноўнаму паньству і набыць для ўкраінцаў не тамагаўкі, а польскія ракеты. Oh wait a second...
  • Скептык
    28.09.2025
    "Абяцаць - не значыць ажаніцца"

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец1

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскай вобласці экспертыза ДНК абвергла довады ўсіх удзельнікаў суда па справе аб бацькоўстве5

«Можа, дзе і пабачымся»: саліст гурта «Тяні-Толкай» пайшоў працаваць у таксі5

За таямнічым «Фондам першага» стаіць Абельская і яе нявестка18

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава10

Канстытуцыйны суд Казахстана афіцыйна абнуліў прэзідэнцкія тэрміны Такаева15

Лосік расказаў пра асаблівы від катаванняў у ШІЗА4

Сакрэта з крыўдай расказаў, як намесніца кіраўніка МЗС Літвы аддала перавагу Ціханоўскай, а не яму11

У Беларусі зноў растуць цэны на паліва1

У Расіі спецназ затрымаў агрэсіўнага крымінальніка, які напярэдадні спрабаваў заправіцца без чаргі і абражаў людзей10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец1

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць