Як паведамляе праваабарончая ініцыятыва DissidentBY, у СІЗА праз стрэс палітзняволеная Вольга Чукарава перанесла інсульт, у выніку чаго амаль страціла зрок.

Вольга Чукарава
Нягледзячы на праблемы са здароўем, жанчына застаецца ў зняволенні.
50‑гадовая Вольга Чукарава была затрыманая восенню 2024 года. Жанчыну абвінавацілі паводле двух крымінальных артыкулаў: арт. 361‑1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады). Яе асудзілі да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары