Свет11

У Расіі заблакавалі інтэрнэт-роўмінг для беларусаў праз страх перад украінскімі дронамі. Ці дапаможа?

З 6 кастрычніка беларусы, што ўязджаюць у Расію, сутыкнуліся там з новымі абмежаваннямі: у першыя суткі пасля падключэння да расійскай мабільнай сеткі ў іх не працуе мабільны інтэрнэт і SMS. Такую блакіроўку ўвялі расійскія аператары па распараджэнні ўладаў, не папярэдзіўшы беларускі бок.

Ілюстрацыйны здымак. Адпраўленне ў расійскі Навазыбкаў з гомельскага аўтавакзала

Званкі пры гэтым застаюцца даступнымі, але праз 24 гадзіны інтэрнэт зноў уключаецца. Калі пасля гэтага SIM-карта не праяўляе актыўнасці тры дні, блакіроўку зноў уключаць на суткі.

Прычына абмежавання — барацьба з дронамі, што могуць выкарыстоўваць SIM-карты для сувязі з інтэрнэтам і навядзення на цэлі.

@nashaniva Беларусам у Расіі будуць адключаць інтэрнэт #роуминг #беларусь #нашаніва #мтс #навіны ♬ Suspenseful and tense orchestra(1318015) - SoLaTiDo

У жніўні расійскі міністр лічбавага развіцця Максут Шадаеў пацвердзіў, што гэтыя захады накіраваныя на супрацьдзеянне беспілотнікам з замежнымі SIM-картамі. Эксперты адзначаюць, што частка баявых дронаў сапраўды мае мабільныя модулі, хаця некаторыя выкарыстоўваюць іншыя каналы сувязі.

Версію з процідзеяннем беспілотнікам пацвярджалі эксперты, у тым ліку генеральны дырэктар кампаніі «Флай Дрон», нагадвае «Флагшток». Ён адзначаў, што многія баявыя дроны, якія запускаюцца на далёкія адлегласці, маюць сім-карты. Яны ўшыты ў блок кіравання для падлучэння да інтэрнэту і ручнога навядзення на цэль у фінальнай фазе палёту, якая можа складаць ад некалькіх дзясяткаў кіламетраў да некалькіх метраў.

Але эксперт нагадваў, што не ўсе дроны выкарыстоўваюць замежныя сім-карты: у некаторыя ставяць расійскія сім-карты, а іншыя могуць кіравацца па радыёканале, спадарожніку або працаваць на аўтапілоце.

Раней у РФ уводзілі адключэнне мабільнага інтэрнэту пры ўкраінскіх атаках.

Наколькі дзейснай будзе новая мера — пакуль незразумела. Але вядома, што ўжо пасля блакавання, у ноч 7 кастрычніка, Украіна здзейсніла налёт амаль 200 дронаў на РФ: выбухі былі чутныя ў Ніжнім Ноўгарадзе, Белгарадзе і Яраслаўлі.

Каментары1

  • Андрусь
    07.10.2025
    Сэнс артыкула, як у савецкай камедыі: "есть лі жізнь на Марсе, нет лі жізні на Марсе - науке неізвестно". Так і ў вас: "Наколькі дзейснай будзе новая мера — пакуль незразумела".

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць