Свет66

У Польшчы хтосьці распаўсюдзіў чуткі, што фермер бясплатна раздае бульбу. Людзі прыйшлі і скралі 150 тон

Фермер быў на адпачынку, а калі вярнуўся, не мог паверыць сваім вачам. Цяпер ён просіць вярнуць яму бульбу, пiша TVN24.

Скрыншот відэа Nowiny24

У незвычайную гісторыю трапіў фермер па імені Пётр з Дамбровіцаў у Падкарпацкім ваяводстве. На выхадных партал Nowiny24 запусціў чутку аб тым, што фермер раздае бясплатна 150 тон бульбы, таму што не змог прадаць ураджай.

Сайт апублікаваў відэа ад чытача, на ім чалавек кажа: «Фермер высыпаў 150 тон бульбы, якую не змог прадаць. Высыпаў і сказаў, што кожны можа яе забраць. Бясплатна».

Чуткі вельмі хутка разляцеліся па інтэрнэце. На полі фермера сабраўся натоўп. Людзі прыязджалі з прычэпамі і нават з трактарамі. Яны сталі актыўна разбіраць бульбу, выгружаную на полі. Толькі вось аказалася, што навіна аб раздачы ўраджаю была фэйкам. Фермер нічога не збіраўся раздаваць.

Пётр быў недаступны ў суботу, у яго была сямейная ўрачыстасць. І толькі ў нядзелю ён даведаўся, што невядомыя людзі разбіраюць яго бульбу.

«Я быў у шоку. Мне 68 гадоў, і ніколі ў жыцці са мной такога не здаралася. Гэта кашмар, як з фільма Барэя (польскага рэжысёра-камедыёграфа). Спадзяюся, што тыя, хто там быў, звяжуцца са мной, растлумачаць сітуацыю, і мы вырашым справу па-добраму. Калі не, то справа можа дайсці да пракуратуры», — кажа фермер.

Пётр звярнуўся ў рэдакцыю Nowiny24 і абверг, што гародніна прызначалася для раздачы. Але было ўжо позна.

«Хтосьці скраў у мяне гэтую бульбу. Староннія людзі пачалі яе забіраць. Прашу вярнуць яе ці іншым чынам добраахвотна вырашыць гэта пытанне», — сказаў мужчына парталу.

Як ён адзначыў, на полі з'явіліся розныя людзі, у тым ліку фермеры з навакольных вёсак. Паводле яго слоў, некаторыя маглі загрузіць нават каля 60 тон бульбы, то бок па шэсць прычэпаў.

Некалькі чалавек ужо добраахвотна звярнуліся да Пятра і вярнулі бульбу.

«Адзін чалавек прыйшоў і сказаў, што ўзяў два мяшкі, таму што «памутненне розуму наступіла», калі ён убачыў натоўп людзей. Папрасіў прабачэння, растлумачыў, і ўсё ў парадку. Але ёсць і такія, хто забраў дзясяткі тон», — падкрэсліў фермер.

Пятро пакуль не ведае, чым скончыцца справа. Але ён вельмі засмучаны і збіраецца падлічыць страты. Прадпрымальнік шмат гадоў займаецца перапрацоўкай для спіртавой прамысловасці.

«Для аднаго кошт такі, для іншага — яшчэ іншы. Для мяне гэта быў кошт тавару для перапрацоўкі. Вось і ўсё. На полі было 150 тон бульбы», — растлумачыў фермер.

Пётр не кажа, ці будзе падаваць заяву ў пракуратуру. Паводле яго слоў, вялікая агалоска яму была не патрэбна, таму што гэта шкодзіць бізнэсу. Але фермер вельмі просіць, каб людзі вярнулі яму бульбу.

Чуткі аб бясплатнай раздачы гародніны ўдала леглі на інфармацыйны парадак дня. У апошнія тыдні польскія СМІ пішуць аб тым, як фермеры па ўсёй краіне раздаюць ураджай, які не змаглі прадаць.

Каментары6

  • Спорим, основные "клиенты" наши или украинцы?
    15.10.2025
    Воры поганые
  • Чел
    15.10.2025
    Такую историю каждый год читаю. То ли история повторяется, то ли это просто "художественный свист".
  • Типичные колхозники
    15.10.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць