Свет11

Пасля апошніх інцыдэнтаў з паветранымі шарамі ў Літве затрымалі чатырох чалавек

Генеральная пракурорка Літвы Ніда Грунскене заявіла, што пакуль няма доказаў таго, што кантрабандныя паветраныя шары з цыгарэтамі, якія залятаюць у Літву з боку Беларусі, з’яўляюцца формай гібрыднай атакі супраць краіны. Аднак следчыя разглядаюць розныя версіі і збіраюць доказы, каб высветліць, што гэта арганізаваная дзейнасць, паведамляе LRT.

Калаж з фота Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы

Па словах Грунскене, толькі ў гэтым годзе распачатая 21 крымінальная справа аб перапраўцы кантрабандных цыгарэт з дапамогай метэаралагічных шароў, у якіх ужо выяўлена 50 падазраваных.

За дзевяць месяцаў гэтага года зафіксавана больш за 500 выпадкаў выкарыстання шароў для кантрабанды. Частка спраў аб’ядноўваецца, каб выявіць усю сетку арганізатараў, а не толькі асоб, якія збіраюць тавар пасля падзення шароў.

На сёння 16 спраў перададзена ў суд, 12 ужо разгледжана, 4 яшчэ разглядаюцца. У выніку суды асудзілі 18 чалавек, прызначыўшы штрафаў на суму больш за 111 тысяч еўра; некалькі чалавек атрымалі тэрміны пазбаўлення волі ў сярэднім на 1 год і 5 месяцаў.

Грунскене адзначыла, што цяпер гэтыя выпадкі кваліфікуюцца як кантрабанда цыгарэт, але пры гэтым падкрэсліваецца асаблівая небяспека — шары могуць быць выкарыстаныя для перавозкі не толькі цыгарэт, але і наркотыкаў ці зброі.

Паводле яе, патрэбна змена Крымінальнага кодэксу, каб такія дзеянні можна было разглядаць як магчымыя гібрыдныя атакі або пагрозы нацыянальнай бяспецы.

Таксама пракурорка паведаміла, што пасля апошніх інцыдэнтаў былі затрыманыя 4 чалавекі, якім прызначылі двухмесячны арышт. За 9 месяцаў выяўлена і канфіскавана больш за 730 тысяч пачкаў цыгарэт агульным коштам каля 3,55 мільёна еўра.

Акрамя таго, пракуратура звярнулася да кіраўніцтва аэрапортаў, каб ацаніць шкоду, нанесеную з-за перапынення палётаў, выкліканага з’яўленнем шароў у паветры.

На мінулым тыдні ў Вільні і Коўне некалькі разоў прыпынялі палёты, калі фіксавалі залёт кантрабандных шароў з боку Беларусі. У выніку ўлады Літвы вырашылі закрыць беларуска-літоўскую мяжу прынамсі на месяц з 29 кастрычніка да 30 лістапада. 

Каментары1

  • Поцык
    29.10.2025
    Двухмесячный арест - это смешно. Надо в стиле Лукашенко, на лет 15. Они же любят Лукашенко, делают с ним деньги. Вот пусть и отвечают за свои поступки.

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес57

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп папракнуў Мелоні дрэннымі вынікамі ў Італіі, тая знайшла, што адказаць8

Іран зноў закрыў Армузскі праліў

У Беларусі з'явілася новае бірузовае возера. Дзе яно?

Расіянка не змагла расплаціцца расійскай картай у мінскай кавярні. У выніку за яе заплацілі мінчукі10

Трамп прадставіў свой новы раскошны «Борт нумар адзін» — ён можа каштаваць мільярд даляраў3

Беларуска перавезла ў Егіпет 84‑гадовую маці: Нават ціск як у касманаўткі стаў7

Пенсіі за асаблівыя заслугі цяпер могуць пазбавіць за палітыку, не чакаючы суда1

Па Мінску везлі верталёт Мі-261

Еўропа абмяркоўвае забарону сацсетак для падлеткаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес57

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць