Грамадства

«Гэта не плоў, а каша з мясам». Беларусы зноў спрачаюцца з-за школьнага харчавання

У адной з беларускіх школ дзецям прыгатавалі плоў. Ролік з пловам выклала карыстальніца тыктоку з нікам «Школьны кухар». Кухары здзівіліся — чаму школьнікі адмаўляюцца есці гарачае? «Вось чаму дзеці не ядуць? Зрабілі плоў, а яны прынеслі ў сталовую чыпсы, кока-колу — вось іх ежа!» — абуралася кухарка на відэа, заўважыла BGMedia.

Кадры хутка сталі віруснымі і сабралі больш за 2800 каментароў.

Беларусы падзяліліся на два лагеры. Адны ўспаміналі свой школьны плоў з настальгіяй: «О, памятаю такі! Вельмі нават смачны быў». Іншыя не пагадзіліся: «Гэта не плоў, а каша з мясам. Нават не падобны да плова. Ад аднаго выгляду апетыт знікае».

@natalikochkonditer

Питание в школе!

♬ оригинальный звук - Школьный повар Натали

«У дзяцей павінен быць выбар страў, як у нармальнай сталовай. Ва ўсіх густы розныя. Чаму на вытворчасці, ва ўніверсітэтах ёсць выбар, а дзецям — не? Не бясплатна ж кормяцца», — пісалі каментатары.

Знайшоўся і адказ ад прагматыкаў: «Я гляджу, тут адны гурманы сабраліся па плове. Гэта грамадскае харчаванне, а не каўказскі рэстаран».

Некаторыя лічаць, што дзеці проста «зажраліся».

«Перабіваюць апетыт чыпсамі і салодкім, потым не ядуць. Не даваць ім грошай на глупства — і ўсё стане нармальна», — раяць некаторыя каментатары.

Іншыя, наадварот, прапаноўвалі закрыць школьныя сталоўкі і пакінуць толькі буфеты: хай, маўляў, бацькі самі збіраюць «ссабойкі».

Тым часам у Беларусі разгараецца сур'ёзная спрэчка адносна школьнага харчавання. Праверкі Камітэта дзяржкантролю паказалі: у сталоўках хапае парушэнняў. Так, у адной са школ Магілёва кухары пры падрыхтоўцы біточкаў «ашчадзілі» 3,5 кілаграма мяса. У Салігорску рэвізоры знайшлі схаваныя мяшкі з мукой, цукрам і 12 літраў соку.

На нарадзе 23 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка абурыўся:

«Я вас неаднаразова папярэджваў — абкрадаць дзяцей, труціць іх няякаснай ежай злачынна! Дзяржава траціць велізарныя грошы, а адкідаў палова. Гэта нармальна?»

Пасля разносу міністр адукацыі Андрэй Іванец заявіў, што цяпер дырэктары школ абавязаныя штодня каштаваць ежу, якую гатуюць у сталовых. Так хочуць «узмацніць персанальную адказнасць».

У сацсетках гэта ўспрынялі з гумарам: «Цяпер дырэктар будзе працаваць па сумяшчальніцтве дэгустатарам і дыетолагам».

Беларусы адзначаюць, што праблема не толькі ў смаку, але і ў арганізацыі харчавання.

«Галоўная бяда — не смак, а тэмпература. Пакуль дзеці дабяруцца да сталовай, усё ўжо астыла», — пішуць у каментарах.

Цяпер у краіне больш за мільён школьнікаў харчуюцца ў навучальных установах, з іх каля 750 тысяч — за кошт бюджэту. Пры гэтым з 1 кастрычніка кошт школьнага харчавання вырас прыкладна на 5%. Улады абяцалі, што гэта дазволіць купляць больш якасныя прадукты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Маладога школьнага настаўніка з Мазыра асудзілі па палітычным артыкуле1

Сумны кот Лары адзінока сядзіць на ганку Даўнінг-стрыт. Ён перажыў шэсць прэм'ераў ФОТАФАКТ1

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць