Эканоміка

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

Сэрвіс «Куфар Падарожжы» мяняе правілы працы для тых, хто здае жыллё на суткі. Цяпер камісію з арэндадаўцаў будуць здымаць толькі тады, калі госць у памяшканне сапраўды пасяліўся, а пасля выехаў, піша Office Life.

Ілюстрацыйны здымак з сацыяльных сетак

Новая сістэма складаецца з двух частак. Першая — штомесячная абаненцкая плата: 5 рублёў для самазанятых і 20 рублёў для ІП і юрыдычных асоб. Памер не залежыць ад колькасці аб’яў у акаўнце. Другая частка — камісія 8%, якая будзе спісвацца праз суткі пасля выезду госця. Пры гэтым камісія дзейнічае толькі для новых браніраванняў, зробленых ужо ў межах абноўленых умоў.

Пераход адбудзецца паступова. Пасля заканчэння дзеяння старой дамовы арэндадаўца павінен будзе падпісаць новую — ужо з камісійнай мадэллю. Самазанятым неабходна мець на балансе не менш за 40 рублёў. Калі аб’яў некалькі, яны будуць пераводзіцца на новыя правілы адна за адной па меры заканчэння іх бягучага размяшчэння. Для ІП і юрасоб пры падпісанні новай дамовы спаганяецца 20 рублёў — гэта аплата за першы месяц. Далей плаціць трэба будзе кожны месяц да 15‑га чысла.

У «Куфры» падкрэсліваюць, што цяпер арэндадаўца плаціць толькі за рэальны вынік — калі госць сапраўды ў ягоным памяшканні жыў. Гэта павінна знізіць рызыкі і зрабіць платформу больш матываванай прыводзіць якасных кліентаў.

У кабінеце арэндадаўцы з’явіўся раздзел «Баланс» — там можна глядзець гісторыю аперацый, сачыць за станам рахунку і папаўняць яго карткай або праз АРІП. Пляцоўка будзе паведамляць, калі сродкаў становіцца мала. Плануецца і аўтапапаўненне.

Пры новай мадэлі нумар тэлефона госця адкрываецца арэндадаўцу толькі пасля таго, як ён пацвердзіць браніраванне. Да гэтага ўся перапіска ідзе праз убудаваны месенджар «Куфра». Перадаваць кантакты, геаданыя або спасылкі на іншыя месенджары нельга — дзеля бяспекі і празрыстасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка збіраецца на доўгі час за мяжу57

Лаўроў: Беларусь імкнуцца ўцягнуць ва ўкраінскі канфлікт11

Заробак як у айцішніка: беларускаму трактарысту прапануюць да 10 тысяч рублёў. Разабраліся, у чым сакрэт5

СК РФ назваў прозвішчы адказных і выканаўцаў, хто, па яго версіі, атакаваў аўтобус з беларускімі дзецьмі пад Бранскам17

26‑гадовы Максім з Баранавіч — новая ахвяра вайны12

«Гэта ўнікальны выпадак!» Каля «Мінск-Свету» заўважылі птушку года1

Будынак крэйдавага завода ў Белгарадскай вобласці разбураны ў выніку ўдару беспілотнікаў1

Ордэн Белага Арла, які забралі ў Зяленскага, вярнуўся ў Польшчу. Што з ім будзе цяпер?4

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі39

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць