Свет11

У рэйтынгу самых населеных гарадоў свету памяняўся лідар

Сталіца Інданезіі Джакарта стала горадам з самым вялікім насельніцтвам у свеце, забраўшы лідарства ў Токіа. Паводле справаздачы Аддзела па народанасельніцтве Дэпартамента ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях, у Джакарце цяпер жыве каля 42 мільёнаў чалавек.

На другім месцы па колькасці жыхароў знаходзіцца сталіца Бангладэш — Дака, дзе жывуць прыкладна 36,5 мільёнаў чалавек. Ранейшы лідар, японскі Токіа, апусціўся на трэцяе месца з 33,4 мільёна жыхароў; у папярэднім дакладзе ААН за 2018 год ён займаў першае месца з 37 мільёнамі. 

Іншыя месцы ў топ-10 займаюць гэтыя гарады: 

4. Нью-Дэлі (Індыя) — 30,2 мільёна чалавек;

5. Шанхай (Кітай) — 29,5 мільёнаў чалавек;

6. Гуанчжоу (Кітай) — 27,5 мільёнаў чалавек;

7. Каір (Егіпет) — 25,5 мільёнаў чалавек;

8. Маніла (Філіпіны) — 24,7 мільёна;

9. Калькута (Індыя) — 22,5 мільёнаў чалавек;

10. Сеул (Паўднёвая Карэя) — 22,4 мільёна чалавек.

У справаздачы адзначаецца, што ў 1950 годзе каля 20% насельніцтва свету жыло ў гарадах, а сёння гэты паказчык вырас да прыблізна 50%. Да 2050 года дзве траціны глабальнага прыросту насельніцтва прыпадуць на гарады, астатняя траціна — на пасёлкі гарадскога тыпу.

Колькасць мегаполісаў з насельніцтвам больш за 10 мільёнаў чалавек за паўстагоддзя павялічылася ў чатыры разы — з 8 у 1975 годзе да 33 у 2025 годзе. Дзевяць з дзесяці цяперашніх найбольш заселеных гарадоў — Джакарта, Дака, Токіа, Нью-Дэлі, Шанхай, Гуанчжоу, Каір, Маніла, Калькута і Сеул — знаходзяцца ў Азіі.

Як адзначаецца ў дакладзе, урбанізацыя з’яўляецца ключавой сілай нашага часу. Пры стратэгічным і комплексным кіраванні яна можа адкрыць новыя магчымасці для барацьбы з кліматычнымі зменамі, для эканамічнага росту і сацыяльнай справядлівасці.

Трэба адзначыць, што цяпер у Інданезіі распачаўся працэс пераносу сталіцы з Джакарты ў новапабудаваны горад Нусантара. Пра перанос сталіцы з Джакарты на востраве Ява было абвешчана ў 2019 годзе. Асноўнай прычынай называлася тое, што Джакарта перанаселеная і знаходзіцца пад пагрозай апускання ў мора, а большая частка горада ўжо знаходзіцца ніжэй за ўзровень мора. 

Каментары1

  • Каир
    28.11.2025
    с каких пор Каир находится в Азии, а не в Африке?!

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць