Грамадства77

Аляксандра Мілінкевіча ўвялі ў медыкаментозны сон

Жонка беларускага палітыка і грамадскага дзеяча Аляксандра Мілінкевіча Іна Кулей паведаміла ў фэйсбуку апошнія навіны пра стан яго здароўя.

Аляксандр Мілінкевіч. Фота: «Наша Ніва»

«Ён знаходзіцца ў аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, яго ўвялі ў фармакалагічны сон. Гэта важна, каб даць арганізму магчымасць падужэць, не страчваючы сілы на рух.

Стан стабільны. Неўролагі прымуць рашэнне пра далейшыя крокі», — напісала Іна Кулей.

25 лістапада Аляксандру Мілінкевічу рабілі аперацыю па выдаленні тромба, які закрываў 80% соннай артэрыі. Падчас аперацыі ўтварыўся моцны крывацёк, пасля чаго палітык трапіў у вельмі цяжкім стане ў рэанімацыю.

Аляксандру Мілінкевічу цяпер 78 гадоў. Ён сам з Гродна, у 1990—1996 гадах быў намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама, у той час моцна паспрыяў беларусізацыі ў горадзе. У 2006 годзе быў кандыдатам ад дэмакратычнай апазіцыі са статусам «адзінага» на прэзідэнцкіх выбарах. Пасля стварыў грамадскі рух «За Свабоду» і да 2016 года быў ягоным кіраўніком. У апошнія гады з'яўляецца пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай, адным з арганізатараў «Вольнага беларускага ўніверсітэта».

Каментары7

  • Ы
    28.11.2025
    Вельмі вельмі шкада чалавека. Па ўражанні, ён быў самы адэкватны сярод усіх былых кандыдатаў у прэзідэнты.
  • Ю
    28.11.2025
    Ы, так, яшчэ Карпенка, Домаш, Бабарыка але КДБ разыгрывала спектаклi з псiхапатам i нарцысам, каб на фоне аднаго з трэскам абралi другога, i, яшчэ выкарыстоўвала нарцыса супраць апанентаў псiхапата
  • По чем воздух
    28.11.2025
    Ы, В чем адекватность? А, в 2005- ом обещал победить на выборах в 2006- ом. А сразу после псевдовыборов на митинге в Минске, где я был, сказал, что режиму осталось от силы 2 года. Прошло 20. Продавец воздуха.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць