Грамадства22

Асудзілі настаўніцу па фартэпіяна і танцах з Віцебска. Імаверна, за Гаюн

Таццяна Лук'янава мае больш за 20 гадоў канцэртмайстарскай практыкі. Нядаўна яе асудзілі па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

Таццяна Лук'янава. Фота з яе старонкі Укантакце

Таццяне Лук'янавай 41 год. Яна з Віцебска. У 2003‑м скончыла Віцебскую дзяржаўную музычную вучэльню імя Салертынскага, у 2008‑м — Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па класе фартэпіяна, а ў 2009‑м — магістратуру, атрымаўшы ступень магістра музыказнаўства.

Таццяна была артысткай і салісткай камернага аркестра Віцебскай абласной філармоніі з 2007 па 2010 гады. Некалькі гадоў выступала ў складзе фартэпіяннага дуэта, які актыўна гастраляваў па сцэнах Беларусі і Расіі. З 2008 па 2020 год Таццяна выкладала спецыяльныя дысцыпліны ў музычным каледжы і профільнай школе ў Віцебску.

Таццяна Лук'янава. Фота: artgrand.by

Яшчэ Лук'янава доўгі час выкладала танцы.

Жанчыну асудзілі ў 2025 годзе па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4). Мяркуючы па ўсім, пераслед звязаны са справай Гаюна. Ёй прысудзілі хатнюю хімію.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Падтрымка
    29.11.2025
    Дарагая Таццяна дзякуй вам за працу. Сіл вам даражэнькая прайсці праз гэта выпрабаванне.
  • даведка
    29.11.2025
    Плохому усатому танцору ещё и учительница по фортепиано и танцам мешает...

Цяпер чытаюць

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі11

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі

Усе навіны →
Усе навіны

У Чарнобыльскай зоне на баку Украіны ўзнік вогненны смерч ВІДЭА

У іспанскай Севільі мужчына знайшоў на вуліцы дарагую карціну вядомага мастака5

У Мінску на пляжы заўважылі жывога краба ВІДЭА

У Вялікабрытаніі скандал — вытворца дзёнер-кебабаў гадамі замест бараніны клаў у іх казляціну15

Беларусь увайшла ў сусветны топ-10 па долі жанчын у насельніцтве2

Расія пачала ставіць антыдронавыя «мангалы» на падводныя лодкі Чарнаморскага флоту4

У Дрыбінскім раёне хлопчык пайшоў лавіць рыбу і зачапіў вудай за правады

Чэргі да расійскіх аўтазаправак ужо бачаць і з космасу6

У Беларусі знікаюць уюны. Прычын адразу тры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі11

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць