Вайна11

Расія нанесла ўдар па Кіеве — двое забітых, 30 параненых

«Прыйшоў час Еўропе прыняць рашэнне адносна замарожаных актываў, калі Масква не хоча адмовіцца ад удараў дронамі і ракетамі», — напісаў Уладзімір Зяленскі.

Уначы Расія нанесла ўдар па Кіеве. Да 29‑ці узрасла колькасць пацярпелых у выніку начной атакі на горад, паведаміў у тэлеграме мэр Віталь Клічко. 19 з іх знаходзяцца ў стацыянарах медустаноў горада.

Загінулі два чалавекі. Аднаго дасталі з-пад завалаў у Святошынскім раёне, дзе адбылося трапленне ў пад’езд трохпавярховага жылога дома. Яшчэ адзін чалавек загінуў у Дарніцкім раёне Кіева, дзе ў выніку падзення ракеты ў двары дзевяціпавярховіка ўзнік пажар з пятага па сёмы паверх.

«Прыйшоў час Еўропе прыняць рашэнне адносна замарожаных актываў, калі Масква не хоча адмовіцца ад удараў дронамі і ракетамі. І дакладна трэба гаварыць з усімі партнёрамі пра крокі, каб гэтую вайну скончыць. Дзякуй усім, хто дапамагае», — напісаў у сваім тэлеграм-канале Уладзімір Зяленскі.

Каментары1

  • Filipp
    29.11.2025
    "Прыйшоў час Еўропе прыняць рашэнне адносна замарожаных актываў"®©
    Так яны ўжо прынялі рашэнне.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць