Грамадства22

Былога каліноўца Васіля Грачыху асудзілі да пяці гадоў калоніі

Разам з былым ваяром Палка Каліноўскага Васілём Верамейчыкам, якога В'етнам выдаў Беларусі, судзілі Васіля Грачыху. Мужчыну затрымалі вясной пры невядомых абставінах, піша «Вясна».

Прапагандысты паказалі, як яго вядуць па балоцістай мясцовасці некалькі супрацоўнікаў КДБ з аўтаматамі. Агулам каліноўцаў абвінавацілі паводле дванаццаці артыкулаў Крымінальнага кодэкса. У выніку Васіля Грачыху асудзілі да пяці гадоў калоніі, а Васілю Верамейчыку прызначылі 13 гадоў калоніі.

Пра затрыманне былога каліноўца Васіля Грачыхі стала вядома з выпуску навінаў на дзяржаўным тэлебачанні «Беларусь 1» 5 мая 2025 года. У прапагандысцкім роліку паказалі, як супрацоўнікі КДБ з аўтаматамі вялі мужчыну па балоцістай мясцовасці, а потым перавозілі верталётам. Падчас транспарціроўкі ён быў з чорным мяшком на галаве, а рукі былі счэпленыя спераду пластыкавай сцяжкай. Каліноўца даставілі верталётам на аэрадром, дзе перад пасадкай у мікрааўтобус яго паказальна на камеру апытваў Канстанцін Бычак. Пасля кадраў затрымання ў роліку паказалі відэа з мірных акцый пратэсту ў 2020 годзе.

Паводле інфармацыі прэс-службы Палка Каліноўскага, Васіль далучыўся да іх у маі 2022 года, але пакінуў падраздзяленне ўжо ў чэрвені таго ж года па ўласным жаданні.

Як стала вядома праваабаронцам, Васіля Верамейчыка і Васіля Грачыху судзілі разам.

Іх абвінавачвалі паводле 12 артыкулаў Крымінальнага кодэкса: ч. 1 і 2 арт. 285 (стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй); арт. 290‑3 (праходжанне навучання ці іншай падрыхтоўкі для ўдзелу ў тэрарыстычнай дзейнасці); ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх); ч. 1 арт. 357 (змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады); ч. 1 і 3 арт. 361‑1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім); ч. 2 арт. 361‑3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным канфлікце); ч. 1 і 2 арт. 361‑4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці); арт. 364 (гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў); ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі); арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады); арт. 389 (пагроза ў адносінах да суддзі); арт. 391 (пагроза суддзі).

Васіль Верамейчык і Васіль Грачыха ўтрымліваюцца ў СІЗА-1 у Калядзічах. 

Каментары2

  • Gorliwy Litwin
    01.12.2025
    Дзяржаўнасць! ўсе цярпенні дзеля яе, радзімай, шчырай. Цяпер вось так умацоўваецца, а ўнукі Красаўцаў зробяцца сьвядомымі спадарамі і вялікімі гуманістамі, як апісана ў кнізе "Занзібар". Пачакайма гадкоў 40, хто малады.
  • Імя
    02.12.2025
    Gorliwy Litwin, здаецца, пазаўчора было нейкае прасвятленне, і вось ізноў…

Цяпер чытаюць

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць1

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Усе навіны →
Усе навіны

«У басейнах стоячы месца няма». Мінчукі рванулі на пляжы і ў аквазоны — і засталіся расчараваныя2

Сёння ўначы над Беларуссю ўзыдзе Клубнічны Месяц. Чаму яго так называюць?

«Штурмы ў крэдыт». Чым адрозніваецца фронт у справаздачах расійскага Генштаба ад рэальнасці9

Упершыню за час назіранняў тэмпература паветра ў Беларусі перакрочыла +40°C6

У Беларусі пагражаюць заблакаваць Spotify14

Бізнэсмен Віктар Шаўцоў дабіваецца выключэння яго з санкцыйных спісаў5

На дарозе да Белавежскай пушчы разметка і знакі будуць свяціцца1

У Штадэ на поўначы Германіі падчас страляніны загінулі пяць чалавек1

У Беларусі ўжо ў найбліжэйшы час з'явяцца крыптабанкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць1

У 2021 годзе выпускніца адмовілася паціснуць руку Гігіну на ўручэнні дыплома. Цяпер БДУ не хоча яго пацвярджаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць