Свет1212

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні

У горадзе Эшленд, што ў амерыканскім штаце Вірджынія, супрацоўнікі крамы алкагольных напояў ABC з раніцы атрымалі нечаканы «сюрпрыз». У памяшканні прайшоў сапраўдны начны дэбош, а вінаватым у ім аказаўся не чалавек, а янот, піша Бі-бі-сі.

Фота: Samantha Martin/Hanover County Protection via AP

Жывёліна трапіла ўсярэдзіну, верагодна, праз вентыляцыйную сістэму або інжынерныя камунікацыі. Апынуўшыся сярод паліц з алкаголем, янот пачаў вывучаць асартымент — лазіў па ніжніх стэлажах, разбіваў бутэлькі і «каштаваў» іх змесціва. Супрацоўнікі крамы раніцай знайшлі на падлозе раскіданыя шкляныя аскалёпкі і разлітыя спіртныя напоі.

Урэшце пасля гэтага «дэгустацыйнага тура» янот накіраваўся ў прыбіральню, дзе і заснуў паміж сметніцай і ўнітазам. Там яго і знайшлі.

На месца выклікалі службу кантролю за жывёламі. Інспектарка Саманта Марцін асцярожна забрала янота і адвезла ў прытулак — але зрабіла гэта толькі тады, калі жывёліна апрытомела і перастала выглядаць «пад градусам».

Ветэрынары агледзелі звярка і пацвердзілі, што фізічных траўмаў у яго няма, ён проста перабраў спіртнога. Найбольш яноту прыйшоўся даспадобы скотч — менавіта бутэлькі гэтага напою ён разбіў у найбольшай колькасці.

Запісы камер назірання зафіксавалі прыгоды «п’янага злодзея», але відэа размытае, таму дакладна вызначыць, колькі менавіта і чаго ён паспытаў, немагчыма.

У сацыяльных сетках крамы службе кантролю за жывёламі жартам падзякавалі за «прафесійную і цвярозую дастаўку дадому» незвычайнага госця. Інспектарка Саманта Марцін з гумарам адзначыла, што гэта «проста яшчэ адзін дзень на працы», і паабяцала, што служба кантролю зробіць усё магчымае, каб янот больш не шукаў сабе падобных прыгод.

Каментары12

  • дочка Максима Дизайнера
    04.12.2025
    дзень сурка №
  • дочка Максима Дизайнера, живущего в Ландоне
    04.12.2025
    "Больше всего еноту понравился скотч — именно бутылки этого напитка он разбил в наибольшем количестве."

    у дэгустатары яго
  • дочка Максима Дизайнера
    04.12.2025
    паказваю "Фота: Samantha Martin/Hanover County Protection via AP" мужу... ён пытае - а сядушку ад ванітаза янот разбіў? не канечне.- кажу

Цяпер чытаюць

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну13

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

У Беларусі запускаюць першы завод з поўным цыклам вытворчасці віскі14

Стала вядома прычына смерці мужчыны з Мазыра, якога шукалі амаль месяц1

Беларусь яшчэ больш павялічыла пастаўкі бензіну і дызельнага паліва ў Расію2

У Мінску мужчына жорстка забіў дзяўчыну, а потым забіў сябе9

Армянскага сябра Лукашэнкі затрымалі пры спробе вылецець з краіны, на яго завялі крыміналку за падаткі5

Чым скончылася гісторыя выкладчыка БДУІР, які звяртаўся да Лукашэнкі наконт 87 рублёў заробку2

Міліцыя затрымала падазраванага ў тым, што дашкольнікі на Міншчыне атруціліся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну13

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць