Свет1212

У расійскім горадзе захацелі паставіць помнік «сям'і салдата СВА». Але жыхароў праект не натхніў

У Троіцку Чалябінскай вобласці мясцовы скульптар Аляксандр Цімафееў прапанаваў уладам паставіць у горадзе помнік «Сям’я салдата СВА» уласнай вытворчасці. Аднак мэр горада Дмітрый Гатаў на сябе адказнасць за рашэнне не ўзяў і вырашыў даведацца меркаванне жыхароў, піша мясцовае выданне 74.ru.

Праект помніка. Фота: Адміністрацыя горада Троіцка

Помнік планавалася размясціць на вуліцы Леніна, каля будынка савета ветэранаў. Але гараджане, пабачыўшы праект, рэзка раскрытыкавалі работу. У каментарыях скульптуру называлі «грубаватай», «непрапрацаванай», а некаторыя нават выказвалі думку, што яе зрабіў чалавек без навыкаў. Згадвалі таксама, што ў творы «няма душы».

У выніку 68,4% удзельнікаў галасавання выступілі супраць усталявання помніка. Улады Троіцка заявілі, што ўлічаць вынікі апытання падчас далейшай працы над упарадкаваннем гарадской прасторы.

Каментары12

  • Ёсік
    09.12.2025
    А ці ён архітэктар? Падобна, яго праца змей з гною.
  • Гэта не мастацтва
    09.12.2025
    Якая жахліва аматарская скульптура. А твар на мужчынскай фігуры нагадвае Дональда Трампа.
  • мясцовы2
    09.12.2025
    Бардзо прыгожая скульптура. Болей такіх трэба па ўсёй расее. Можна нават маштабаваць гэта пабудавашы ў кожным раёне па спецкамбінату помнікаў удзельнікаў сво., і будзе шчасьце, а няшчасьця ня будзе ім.

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць