Грамадства88

Вячорка Анжаліцы Борыс: Праблема на баку Лукашэнкі, які не хоча Пачобута выпускаць

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка адрэагаваў на допіс у фэйсбуку былой кіраўніцы Саюзу палякаў Беларусі Анжалікі Борыс, у якім тая звязала адсутнасць сярод вызваленых 13 снежня беларускіх палітвязняў Андрэя Пачобута з тым, што яго нібыта «не было ў спісе беларускай апазіцыі, бо з'яўляецца прадстаўніком польскай меншасці».

Андрэй Пачобут

Франак Вячорка заявіў:

«Андрэй Пачобут быў у кожным нашым спісе, і агульных і прафесійных. І мы, і саюзнікі, і ЗША, а ў першую чаргу Польшча і польскі ўрад — біліся за Пачобута.

Праблема на баку Лукашэнкі, які не хоча Пачобута выпускаць».

Раней прэс-сакратар МЗС Польшчы Мацей Вевёр паведаміў, што Андрэй Пачобут не вызвалены таму, што адмовіўся напісаць прашэнне аб вызваленні. Такая прапанова, па словах дыпламата, сапраўды існавала, аднак Пачобут яе не прыняў. Але гэта, падкрэсліў прадстаўнік МЗС, не азначае спынення намаганняў па яго вызваленні.

Каментары8

  • У кожнага свае каштоўнасці
    13.12.2025
    Два кремня : Анджэй Пачобут и Микалай Статкевич. Честь и Достоинство.
  • Клоўны
    13.12.2025
    Цырк, хто яе цягне за язык, калi так?
  • Цырк
    14.12.2025
    Клоўны, Прымус, пагрозы, можа рэжым і цягне, не можа, а дакладна

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць