Культура

З 1 студзеня ІП не могуць займацца выдавецкай дзейнасцю

З 1 студзеня 2026 года ў Беларусі зменіцца парадак ажыццяўлення выдавецкай дзейнасці і дзейнасці распаўсюду друкаваных выданняў.

Ілюстрацыйнае фота

Так, з пачатку наступнага года індывідуальныя прадпрымальнікі больш не змогуць займацца выдавецкай дзейнасцю.

Тым не менш ІП, якія ўжо зарэгістраваныя як выдаўцы ў дзяржаўным рэестры, могуць да 31 снежня бясплатна замяніць свае пасведчанні аб дзяржаўнай рэгістрацыі на новыя ў выпадку стварэння імі ва ўстаноўленым парадку камерцыйнай арганізацыі, заснаванай адной асобай, піша Office Life.

Спіс відаў дзейнасці, згодна з якім дазволена быць ІП і самазанятым, з’явіўся ў ліпені 2024 года, з 1 кастрычніка таго ж года рэгістрацыю новых ІП з відамі дзейнасці, якія не ўвайшлі ў гэты пералік, спынілі.

Пры гэтым для ІП у новым годзе застанецца магчымасць працягваць гандаль друкаванымі выданнямі, але толькі раздробна.

У ведамстве таксама звярнулі ўвагу, што індывідуальным прадпрымальнікам, зарэгістраваным у Дзяржаўным рэестры ў якасці распаўсюднікаў друкаваных выданняў, якія ажыццяўляюць аптовы гандаль і не стварылі камерцыйную арганізацыю, заснаваную адной асобай, неабходна накіраваць у Міністэрства інфармацыі адпаведнае паведамленне аб унясенні змяненняў у Дзяржаўны рэестр.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА10

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну2

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА10

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць