Грамадства66

Пазняк пра смерць Мелказёрава: «Як што лепшае — траціцца. Як што горшае — множыцца»

Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк на сваёй старонцы ў фэйсбуку апублікаваў кароткі пост у памяць пра нечакана памерлага ў ноч з 20 на 21 снежня журналіста Мікіту Мелказёрава.

Мікіта Мелказёраў. Фота: «Наша Ніва»

«Шчыры жаль з прычыны нечаканай смерці Мікіты Мелказёрава. Гэта чалавек, які ў пракляты час стаў здольным для Беларусі, дапамагаў ёй сваім беларускім словам, імпэтам і талентам. Ён уплываў на частку людзей, найперш маладых, да якіх не дабягалі сэнсы іншых разважанняў.

Шкода. Вельмі шкода. У 37 гадоў не чакаюць смерці. А тут яна наскочыла. Нам, беларусам, так не шанцуе. Як што лепшае — траціцца. Як што горшае — множыцца.

Вечная памяць добраму беларусу. Няхай іншыя працягнуць яго жывы беларускі шлях», — напісаў Зянон Пазняк.

Каментары6

  • Ddos атака
    22.12.2025
    На Нашу Ніву гэта помста за ўчорашні артыкул пра завод снарадаў для расійскай арміі. Астатняе рукі кароткія, дык хоць так лукашысты нагадзяць па мелачы
  • Зянон быў прыхільнік Жыцця-Маліны???
    23.12.2025
    Усё так Зянон сказаў. Гэта горшае, што здарылася за апошнія месяцы з беларускай прасторай.
  • 33
    23.12.2025
    Мікіта заваяваў сэрцы беларусаў сваімі праектамі.
    Дзякую сп Пазняку за ацэнку яго творчасці!

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку12

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць