Літоўскія памежнікі знайшлі на Нёмане плыт з кантрабанднымі цыгарэтамі
Як паведамілі ў Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, падчас праверкі аператыўнай інфармацыі яны знайшлі на беразе ракі падазроны прадмет.

Аказалася, што гэта плыт, складзены з 200 пачак цыгарэт NZ Gold з беларускімі акцызнымі маркамі. Тытунёвыя вырабы былі загорнутыя ў плёнку. Увесь тавар канфіскавалі, але затрымаць нікога не ўдалося.

Па словах памежнікаў, зімой кантрабандысты часта маскіруюць такія плыты пад кавалкі лёду.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары