Грамадства1616

Вольга Такарчук: Вуліца Гамарніка хай будзе Мелказёрава

Блогерка Вольга Такарчук прапаноўвае перайменаваць адну з вуліц Мінска ў вуліцу Мікіты Мелказёрава.

Вольга Такарчук кажа, што ў некаторых выпусках Мікіты Мелказёрава была тэма пра вуліцы ў Мінску, якія трэба перайменаваць. Там згадваліся і Ландэр, і Шаранговіч, і Гамарнік, і Дастаеўскі з Пушкіным.

«Я падумала: мы так шмат гаворым пра тое, што, калі вернемся, трэба будзе пераймяноўваць вуліцы. Трэба. У нас вельмі шмат сваіх герояў. У нас ёсць свой Пушкін — нам не патрэбны Аляксандр, у нас ёсць Алесь Пушкін. У нас ёсць Вітольд Ашурак, Тарайкоўскі, Бандарэнка, Марыя Зайцава, якая ваявала за Украіну. Прабачце, каго не ўспомню, бо герояў у нас вельмі шмат. І вось цяпер у нас ёсць Мікіта Мелказёраў. Нам абавязкова патрэбная вуліца яго імя», — кажа яна.

Такарчук згадвае, што Мікіта распавядаў, як гуляў у футбол на вуліцы Гамарніка.

«Гамарніка — адзін з маіх футбольных адрасоў. Там знаходзяцца дзве паляны са штучным газонам, дзе мы гулялі з хлопцамі. А калі праехаць вышэй, бліжэй да Лагойскага тракта, дык каля макдака злева прадавалі найлепшую, на мой густ, шаўрму ў горадзе. Яна назаўжды ў маім сэрцы», — распавядаў Мікіта. 

Такарчук кажа, што, калі мы вернемся, яна абавязкова з'есць гэтую шаўрму.

«З’ем і за сябе, і за яго. І вось замест Гамарніка цяпер хай будзе вуліца Мелказёрава», — кажа яна. 

Каментары16

  • Filipp
    24.12.2025
    Мне Мелказераў падабаўся, але ж ён звычайны беларускі блогер, калі кожнаму з іх "даваць" па вуліцы, так на ўсіх не хопіць.
    Я вось могу зразумець вуліцу "Андрея Зельцера", бо ён аказаў супраціў і быў забіт.
  • Мая ж ты дарагая
    24.12.2025
    Гэта ёй у Геральдычную Раду Новай Беларусі - там хутка і праэкт аформяць, і усё пераймянуюць.
    На зямлю трэба спусціцца і ўшаноўваць памяць канкрэтнымі справамі ў бягучых варунках, а не гэтым "ябхацела". Бяры і рабі ягоны праэкт "Маліна" лепш далей, а не ў летуценнях атабарвайся!
  • Блогерка то фантаст
    24.12.2025
    Осталось мелочь: снести режим, придти к власти и уж потом переименовать. А пока все это фэнтези.

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку8

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць