Свет11

У Расіі зоаабаронцу асудзілі на 15 гадоў за дзяржздраду

У Падмаскоўі зоаабаронцу Яўгенію Канфоркіну асудзілі на 15 гадоў калоніі па справе аб дзяржаўнай здрадзе і ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі. Яе абвінавацілі нібыта ў здымцы верталётнага завода па заданні «Легіёна «Свабода Расіі».

43‑гадовую Канфоркіну прызналі вінаватай у спробе ўступіць у студзені 2023 года ў забаронены ў Расіі «Легіён». Пракуратура запытвала для яе 18 гадоў калоніі, пішуць «Осторожно, новості».

Згодна з абвінавачваннем, Канфоркіна з расійскага паштовага адраса накіравала ў забароненую ў Расіі арганізацыю сваю анкету. Пасля гэтага з ёй у тэлеграме звязаўся прадстаўнік «Легіёна». Летам таго ж года Канфоркіна запісала відэазварот да «Легіёна», абавязалася супрацоўнічаць і ўзяла пазыўны «Афаліна». На той момант «Легіён» ужо быў прызнаны тэрарыстычнай арганізацыяй.

У верасні Канфоркінай нібыта даручылі сабраць інфармацыю пра тое, як ахоўваецца Нацыянальны цэнтр верталётнабудавання ў Люберцах пад Масквой. Яна змагла зняць плот прадпрыемства і адправіла відэа куратарам. Пасля гэтага, па яе словах, ёй далі заданне вывучыць сакрэтны аб’ект.

Яна адмовілася, і кантакт з «Легіёнам» спыніўся. Але праз некалькі месяцаў Канфоркіну затрымалі.

У судзе яна казала, што пайшла на супрацоўніцтва з украінскай ваеннай арганізацыяй, бо нібыта займалася вывазам жывёл з небяспечных тэрыторый.

Каментары1

  • на том и стоят
    25.12.2025
    На том и стоят скотные дворы русского мира, скотные дворы путина и лукашенко...

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць