Няўважлівы кіроўца пратараніў шлагбаумы ў мінскім гандлёвым цэнтры ФОТАФАКТ
Сам не пацярпеў, а два шлагбаумы паламаў.

Днём 26 снежня 42‑гадовы кіроўца Voyah наехаў на шлагбаум на падземным паркінгу гандлёвага цэнтра Prizma (непадалёк ад універмага «Беларусь» у Мінску).
Ніхто не пацярпеў. Аўтамабіль пашкоджаны, як і два шлагбаумы.
На месцы здарэння працавала ДАІ.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары