Усяго патроху

Беларус малюе карціны нафтай. І нават зладзіў выставу ў Мінску

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў з сярэдзіны снежня адкрыта персанальная выстава мастака з Рэчыцы Кірыла Міхаленкі, піша Tochka.by

Беларус малюе карціны нафтай — дзе на іх паглядзець
Фота: KIRYL MIKHALENKA / Telegram

Тут паказаны два дзясяткі карцін, аб'яднаных агульнай тэматыкай. А галоўнае — усе яны намаляваныя з дапамогай нафты.

Фота: KIRYL MIKHALENKA / Telegram

Сам аўтар расказвае, што яна заўсёды была побач, бо ўся яго рэчыцкая сям'я так ці інакш звязана з працай над чорным золатам.

Мастак адзначыў, што працаваць з нафтай вельмі няпроста.

«Нават праз месяц высыхання пах усё роўна застаецца, але ўжо не такі яркі. Пры стварэнні карцін выкарыстоўваю рэспіратар, да таго ж у мяне ёсць вялікае памяшканне, у якім я ствараю карціны», — расказаў Кірыл Міхаленка.

Фота: KIRYL MIKHALENKA / Telegram

У свеце, па яго словах, усяго чатыры мастакі, якія пішуць з дапамогай нафты.

«Усё, што можна разгледзець на творах, — толькі абстракцыя. Кожны бачыць тое, што ён хоча», — кажа аўтар.

Адзначым, што пры стварэнні работ Кірыл Міхаленка выкарыстоўваў лён — папулярны беларускі матэрыял.

Экспазіцыя будзе даступная да 1 лютага 2026 года па адрасе: Мінск, вул. Някрасава, 3.

Паглядзець на работы можна з серады па нядзелю з 12:00 да 20:00. Кошт уваходнага білета — ад Br4 да Br15.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА1

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку2

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

У Крыме талоны на паліва больш не прадаюцца2

Больш за 30 ператрусаў па ўсёй краіне. Што вядома пра «справу ЕГУ» і як абараніць сябе і блізкіх6

Беларускае падраздзяленне ва Украіне апублікавала ВІДЭА са сваёй баявой працай2

Аляксей Хлястоў на свабодзе10

«Лепш 28‑м членам ЕС, чым 51‑м штатам ЗША». Прэзідэнт Фінляндыі прапанаваў запрасіць у Еўрасаюз Канаду5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА1

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць