Свет44

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?

У Ізраілі журналісты знайшлі і іншага фігуранта справы бізнэсоўца Аляксандра Цукермана.

Цімур Міндзіч. Скрыншот відэа «Украінскай праўды»

Ва Украіне ў лістападзе разгарэўся карупцыйны скандал вакол «Энергаатама» (справа «Мідас»). Адзін з галоўных фігурантаў справы — бізнэсовец Цімур Міндзіч, суўладальнік студыі «Квартал 95» і паплечнік Уладзіміра Зяленскага.

Журналісты «Украінскай праўды» знайшлі яго ў Ізраілі. Яго сустрэлі ў элітным прадмесці Тэль-Авіва. Міндзіч пакінуў Украіну за 4 гадзіны да вобшукаў у яго. Бізнэсовец мае грамадзянства Ізраіля як мінімум з 2022 года.

Міндзіч, якога Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны (НАБУ) падазрае ў карупцыі ў сферы энергетыкі і ў дачыненні да якога ўвялі ўкраінскія санкцыі, заявіў пра вялікую медыйную атаку супраць яго і адмовіўся каментаваць юрыдычны складнік справы.

Ён заявіў «Украінскай праўдзе», што ёсць «вялікі медыйны кейс, які складае каля 90% справы».

«То-бок мяне абвінавацілі, мне прыпісалі, мяне медыйна зрабілі вінаватым», — сказаў ён, дадаўшы, што ёсць і «юрыдычны кейс».

«У юрыдычным кейсе я не вельмі магу даваць каментарыі, таму што ёсць адвакаты, ёсць уся гісторыя, якую я не магу каментаваць», — сказаў Міндзіч.

Ён адмаўляе, што калі-небудзь даваў нейкія ўказанні Рустэму Умераву, які быў міністрам абароны. Пры гэтым пацвердзіў, што запіс размовы з Умеравым, якую публікавала Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны, сапраўдны, але гутарка вырваная з кантэксту.

Міндзіч сказаў, што даўно не кантактуе з Зяленскім.

Іншы фігурант справы бізнэсовец Аляксандр Цукерман у каментарыі «Украінскай праўдзе» таксама заявіў, што «дэтэктывы НАБУ разам яшчэ з некім стварылі кіно», маючы на ўвазе апублікаваныя запісы.

Што за карупцыйная справа «Мідас»

Раніцай 10 лістапада стала вядома пра тое, што НАБУ праводзіць ператрусы ў бізнэсоўца Цімура Міндзіча і ў тагачаснага міністра юстыцыі Германа Галушчанкі. Тады ж крыніцы «Украінскай праўды» паведамілі, што Міндзіч уцёк за мяжу за некалькі гадзін да ператрусу.

У той жа дзень Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны паведаміла, што выкрыла маштабную карупцыйную схему крадзяжу сродкаў у сферы энергетыкі, а таксама апублікавала аўдыязапісы перамоў фігурантаў у гэтай справе.

11 лістапада журналісты выявілі імёны ўсіх фігурантаў расследавання масавай карупцыі ў «Энергаатаме», якія атрымалі падазрэнне ад НАБУ. Паводле інфармацыі праекта «Схемы», падазрэнні атрымалі Цімур Міндзіч (якога на апублікаваных НАБУ аўдыязапісах называюць «Карлсан»), экс-дарадца міністра энергетыкі Ігар Міранюк («Рокет»), выканаўчы дырэктар па бяспецы «Энергаатама» Дзмітрый Басаў («Тэнар»), Аляксандр Цукерман («Шугармен»), Ігар Фурсенка («Рэшык»), Леся Усціменка і Людміла Зорына.

Пяць чалавек са спіса падазраваных затрыманыя. Двое — Міндзіч і Цукерман — выехалі з Украіны.

13 лістапада прэзідэнт Уладзімір Зеленскі ўвёў у дзеянне пастанову Рады нацыянальнай бяспекі і абароны аб санкцыях супраць Міндзіча і бізнэсоўца Аляксандра Цукермана.

22 лістапада стала вядома, што Украіна абвясціла ў вышук фігурантаў справы «Мідас» Цімура Міндзіча і Аляксандра Цукермана, якія падазраюцца ва ўчыненні карупцыйных злачынстваў.

Каментары4

  • undefined
    28.12.2025
    Мде, сваяго? Свой народ іх не выдае, нягледзячы на тое, што яны ў міжнародным вышуку
  • Імя
    29.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ага
    29.12.2025
    Мде, Народу надо было правильно голосовать в 2019.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць17

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

Еўрасаюз адкрыў перамовы аб уступленні Украіны і Малдовы2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень10

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць