Свет66

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»

Паводле звестак следства, удзельнікі групы атрымлівалі неправамерную выгаду за галасаванне ў Вярхоўнай Радзе Украіны.

Юрый Кісель. Фота: сайт партыі «Слуга народа»

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. 27 снежня Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Украіны (НАБУ) і Спецыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура (САП) паведамілі, што правялі аперацыю пад прыкрыццём і выкрылі арганізаваную злачынную групу, у склад якой уваходзілі дзейныя народныя дэпутаты Украіны. Паводле звестак следства, удзельнікі групы на сістэматычнай аснове атрымлівалі неправамерную выгаду за галасаванне ў Вярхоўнай Радзе Украіны.

Паводле звестак крыніц «Украінскай праўды», падазрэнні ўжо атрымалі народныя дэпутаты ад «Слугі народа» Яўген Півавараў, Ігар Негулеўскі, Вольга Саўчанка і Юрый Кісель, але могуць быць і іншыя падазрэнні.

У той жа час выданне Zn.ua паведамляе пра падазрэнні толькі тром нардэпам — Півавараву, Нкгулеўскаму і Кісялю паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса Украіны (прыняцце прапановы, абяцання або атрыманне неправамернай выгады службовай асобай).

Як піша выданне, у пастанове, акрамя артыкула 368, былі таксама пазначаныя артыкулы 255 (стварэнне, кіраванне злачыннай супольнасцю або злачыннай арганізацыяй, а таксама ўдзел у ёй) і 369 (прапанова, абяцанне або спрыянне ў неправамернай выгадзе службовай асобе).

11 снежня паведамлялася пра праслухоўванне ў офісе дэпутата «Слугі народа» Юрыя Кісяля, дзякуючы якому НАБУ змагло зафіксаваць яго канфідэнцыйныя кантакты не толькі з былым першым памочнікам прэзідэнта Сяргеем Шэфірам, але і з іншымі шматлікімі высокапастаўленымі чыноўнікамі. Крыніцы Zn.ua распавялі, што дэтэктывы выйшлі на «касавае акно», дзе дэпутаты «Слугі народа» атрымлівалі ценявыя выплаты.

Як піша выданне, справу пра гэта НАБУ расследавала яшчэ тады, калі яго дырэктарам быў Арцём Сытнік. Тады цяпер загінулы дэпутат Антон Палякоў паведаміў, што дэпутатам партыі плацяць заробкі ў канвертах: па 5 тысяч даляраў — звычайным парламентарыям, і па 10—15 тысяч — старшыням і намеснікам старшыняў камітэтаў. Праз некаторы час НАБУ выбіла з гульні касіра ўгоды — Аляксандра Трухіна.

Каментары6

  • Žvir
    28.12.2025
    Svałota. U čas vajny ! Tak padstavić svaju krainu !
  • Гарамбуш
    28.12.2025
    А у , ну да, в Беларуси просто все голосуют как надо и получают за это равномерно одинаково раскинув на всех 15к, а в этих ваших демократиях нужно раскошеливаться по 5-15к на отдельные единицы
  • Ну
    28.12.2025
    Ну што за сволачы, га!?

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны17

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

У Гродне паставілі скульптуру аленя святога Губерта2

У Кіеве машына на шалёнай хуткасці заляцела ў падземны пераход. Загінулі чатыры чалавекі ВІДЭА2

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім27

«Еўрагандаль» перафарматоўвае свае крамы «Хіт!» Што будзе замест іх?5

Тураўскі малочны камбінат перайшоў пад амаль поўны кантроль братоў-бізнэсменаў2

Чуткі пра адмову беларусаў ад хатніх гадаванцаў праз уведзены падатак не пацвердзіліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны17

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць