Культура

Абвешчаны пераможцы прэміі імя Алеся Адамовіча за 2024 год

Штогадовая ўзнагарода ўшаноўвае найлепшыя творы публіцыстыкі, якія не толькі адлюстроўваюць вострыя праблемы сучаснасці, але і нясуць у сабе дух дэмакратыі, праўды і справядлівасці. Прэмія заклікае аўтараў гучна выказвацца на важныя тэмы і змагацца за праўду, як гэта рабіў яе легендарны заснавальнік, паведамляе «Будзьма».

Сёлета былі ўганараваны некалькі пераможцаў:

за гуманістычнае асэнсаванне беларускага турэмнага досведу з перспектывы дзяцей рэпрэсаваных бацькоў прэмію імя Алеся Адамовіча атрымала Вольга Вялічка і кніга «Ад двух да пятнацацці: Мая мама ў турме» (выдавецтва «Gutenberg Publisher»);

за смеласць і суперажыванне ва ўмовах дыскрымінацыі і гвалту ўганаравана частка кнігі «Цела таксама архіў» аўтарства Насты Манцэвіч (выдавецтва «Пфляўмбаўм»).

Прэмія імя Алеся Адамовіча была заснаваная Беларускім ПЭНам праз год пасля смерці яе патрона. Гэта сімвал літаратурнага і грамадзянскага подзвігу асобы, якая прысвяціла сваё жыццё барацьбе за правы чалавека і свабоду слова. Фундатаркай прэміі імя Алеся Адамовіча з 2018 года з’яўляецца ганаровая старшыня Беларускага ПЭНа, пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

У Варшаве затрымалі ўкраінца, які злавіў легендарнага сома, які 20 гадоў плаваў у гэтым возеры22

У Новай Баравой з'явілася яркая фотазона1

Танны хорар «Абсэсія» амерыканскага ютубера стаў галоўным хітом пракату5

Егіпет запускае найдаўжэйшую ў свеце беспілотную манарэйку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе5

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць