Музыка1818

«Усе песні выдаленыя». Папулярная блогерка Анджыліша пасварылася з кампаніяй, звязанай з нявесткай Лукашэнкі

Блогерка Анджыліша з энтузіязмам выступала на «Марафоне адзінства» і насіла мерч Лукашэнкі. Але цяпер, здаецца, можа застацца без нічога.

Фота тут і далей: сацсеткі Анджылішы

Блогерка Анджыліша (Ангеліна Міхалёва) з Мазыра. На яе канал у YouTube падпісана 2,8 мільёна чалавек. У тыктоку ў Анджалішы 3,8 мільёна падпісчыкаў.

Праз шалёны поспех дзяўчына нават кінула вучобу ва ўніверсітэце — яна вучылася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на культуролага-менеджара. Падпісчыкам тады Анджыліша шчыра прызналася, што вельмі баялася размеркавання: «Я вельмі хвалявалася, што мяне могуць куды-небудзь адправіць адпрацоўваць і мая кар’ера, якая ідзе ўверх, можа спыніцца».

Прасоўваннем Анджылішы як спявачкі займалася музычная кампанія «Флагман М'юзік», якая звязаная з нявесткай Лукашэнкі Ганнай Сялук. На Анджылішу час ад часу скардзілася даносчыца Вольга Бондарава, але здавалася, што папулярнай блогерцы з такім дахам хвалявацца нагоды няма.

Анджылішу разам з іншымі блогерамі Дзім Дзімычам і Улькай Пулькай актыўна выкарыстоўвалі для прапаганды сярод школьнікаў. Яны спявалі песні ў падтрымку Лукашэнкі, насілі яго мерч і выступалі на «Марафоне адзінства». А летась далі канцэрт у акупаваным Крыме.

Анджыліша і Коля Лукашэнка

Засвяцілася Анджыліша і ў першым айчынным інтэрактыўным серыяле «Зумеры».

Але нешта пайшло не так. У канцы снежня дзяўчына запісала відэа, у якім плача праз тое, што ўсе яе песні былі выдалены.

Цяпер жа блогерка расказала падпісчыкам падрабязнасці: «Флагман М'юзік», з якой яна працавала тры гады, забрала яе праект і выдаліла ўсе песні з музычных пляцовак.

— Яны на гэтым не спыніліся і сёння ў артыста Анджы выйшаў новы трэк без майго ведама. Афіцыйна заяўляю: да гэтай песні я не маю ніякага дачынення. Вокладка, тэкст, біт зроблены з дапамогай нейрасетак — ізноў жа, без майго ўдзелу. Ніякага творчага працэсу з гэтымі людзьмі ў мяне ўжо даўно няма. Нас звязваюць толькі юрыдычныя моманты, якія зараз вырашаюцца. Ніякіх маральных ацэнак «Флагман М'юзік» я даваць не буду і не хачу. Проста гэтае дзеянне з іх боку, на маю думку, ганьбіць мой гонар і годнасць як артысткі.

@andjilisha

Пора время вам рассказать причину улаления всех треков, а также почему на «анжи» вышел новый трек…

♬ Last Hope (Over Slowed + Reverb) - Steve Ralph

Летась праз канфлікт з «Флагман М'юзік» сышла блогерка Улька Пулька. Усе свае старонкі ў сацыяльных сетках дзяўчына пакінула ва ўласнасці музычнай кампаніі. Пры гэтым толькі на YouTube-канале дзяўчына мела больш за 3 мільёны падпісчыкаў.

Цяпер спрабуе пачаць усё з нуля ўжо пад сваім рэальным прозвішчам — Ульяна Сталярова.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары18

  • Спадар
    06.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Аркадзь
    06.01.2026
    што тут сказаць, яна сама выбрала з кім працаваць. Магла быць на баку людзей, як Маргарыта Ляучук. Прыйшлося б ехаць у эміграцыю, страціць і грошы і камфорт, але захаваць імя. Такі крадзеш аўтарскіх правоў усюды у Беларусі. Напрыклад , працуеш ты у дзяржаўным праектным інстытуце архітэктарам. Прыдумаў праект, а яго могуць забраць і перадаць іншаму архітэктару. Або паўторна ужываюць у іншым месцы. І ты не маеш ніякіх правоў. Не маеш права нават паказаць у партофоліа. Бо гэта уласнасць арганізацыі.
  • а
    06.01.2026
    Желаем анджеліше
    найці покруче крышу
    і с этой новой крышей
    наехаць на сялук

Цяпер чытаюць

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс29

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік НАТА звярнуўся да расійскіх мужчын з жорсткім папярэджаннем8

Генсак НАТА пра абстрэл Пецярбурга ў дні эканамічнага форуму: патрэбны дазвол Зяленскага, як на 9 мая12

Гісторыя вяртання беларусам закладу за арэнду кватэры ў Варшаве шакавала сацсеткі — «адна на мільён»7

Мітрапаліта Іларыёна, у машыне якога знайшлі белы парашок, Масква перавяла з Чэхіі ў бразільскае захалусце13

Міліцыянты патлумачылі, чаму не дэпартавалі кіроўцу «Гелендвагена» з Казахстана, што паркавалася на тратуары ў Мінску10

Атака на нафтавы тэрмінал «Санкт-Пецярбург»: з'явілася спадарожнікавае фота з наступствамі3

Украінская кампанія Firepoint паказала выпрабаванне новай балістычнай ракеты FP-7 «Пелікан»7

Арына Сабаленка сенсацыйна аддала чвэрцьфінал «Ралан Гарос»5

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс29

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць