Свет88

На Кіпры знайшлі мёртвае цела, якое можа належаць Уладзіславу Баўмгертнеру

На Кіпры, у аддаленым прыбярэжным раёне паміж пасёлкамі Пісуры і Аўдзіму, знайшлі цела, якое можа належаць знікламу расійскаму бізнэсмену Уладзіславу Баўмгертнеру. Пакуль чакаюць афіцыйнага пацвярджэння гэтага.

Уладзіслаў Баўмгертнер

Цела знайшлі на цяжкадаступным, скалістым участку ўзбярэжжа, дзе раней пошукавыя групы канцэнтравалі свае пошукі.

Уладзіслаў Баўмгертнер, былы генеральны дырэктар расійскай кампаніі «Уралкалій», знік 7 студзеня. Апошні раз яго бачылі ў Лімасоле, калі ён сядаў у таксі да Пісуры.

Пошукавая аперацыя была ўскладненая зімовымі бурамі і ўключала выкарыстанне дронаў і ўдзел супрацоўнікаў брытанскіх вайсковых баз, размешчаных на Кіпры. Паколькі цела знаходзіцца ў моцна пашкоджаным стане, для дакладнай яго ідэнтыфікацыі могуць спатрэбіцца ДНК-тэсты або параўнанне запісаў дантыстаў.

Па звестках выдання «Фонтанка», Баўмгертнера пасля знікнення пачалі шукаць у гарах і ў выніку знайшлі ў цясніне. Ён нібыта актыўна займаўся скалалажаннем і ў гэты раз, як мяркуецца, вырашыў пераадолець чарговы маршрут. У дзень, калі Баўмгертнер задумаў гэта зрабіць, на Кіпры было ветрана.

Пасля знікнення прадпрымальніка выказваецца шмат меркаванняў, што яно невыпадковае. Аднак і блізкія да Баўмгертнера людзі, і мясцовая паліцыя ад пачатку схільныя лічыць, што гэта ўсё ж такі няшчасны выпадак.

Баўмгертнер шмат гадоў таму быў звязаны адным з эпізодаў сваёй біяграфіі з Беларуссю. Калі ў 2013 годзе ён прыляцеў у Беларусь па запрашэнні тагачаснага прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча, яго арыштавалі. Трымалі ў СІЗА КДБ.

Ягонаму арышту папярэднічаў беларуска-расійскі калійны канфлікт, які пачаўся пасля таго, як «Уралкалій» абвясціў пра спыненне продажаў праз сумеснае з Беларуссю ЗАТ «Беларуская калійная кампанія». Праз гэтага трэйдара ажыццяўлялі продажы і «Уралкалій», і дзяржпрадпрыемства «Беларуськалій». Пры гэтым абодва бакі абвінавачвалі адзін аднаго ў няўзгодненых продажах у абход БКК. 

Першапачаткова Баўмгертнера абвінавацілі ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі, затым абвінавачванне было дапоўнена крадзяжом. Пасля бізнэсмена дэпартавалі ў Расію, дзе ў дачыненні да яго таксама была распачата крымінальная справа. Пазней справу закрылі «ў сувязі з адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства».

У 2015‑2017 гадах Баўмгертнер працаваў на пасадзе гендырэктара партовай кампаніі Global Ports. Пасля ўзначальваў швейцарскую кампанію Alevo.

Каментары8

  • Ёсік
    14.01.2026
    Шаноўная рэдакцыя НН, самі, калі ласка, прачытайце назву артыкула. Атрымліваецца, што Баўмгертнеру належыць нейкае цела, і гэтае цела знайшлі мёртвым. Мо лепей: На Кіпры знайшлі загінулага, гэта можа быць Уладзіслаў Баўмгертнер.
  • Мёртвае цела?
    14.01.2026
    Чакаем артыкул ад нашай нівы, дзе знайшлі жывое цела.
  • Янка
    15.01.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў сваю сустрэчу з Абрамовічам. Той прывозіў пасланне ад Пуціна8

Футбаліст зборнай Даніі Крысціян Эрыксан страціў прытомнасць пасярод матча з Украінай1

У Расіі пачалі збіраць асаблівыя BMW X6. Дылеры адмаўляюцца браць гэты канструктар2

У Арменіі пачалі падлік галасоў на выбарах

Уладальнік крамы Kropka ў Вільні расказвае, як развіваецца яго бізнэс і ці знайшлі тых, хто разбіў ім вокны1

Траўматолаг назваў самы небяспечны летні абутак для ступняў6

Расіянка пераехала ў вёску пад Оршай і здзіўлена беларускім стандартам. «Тут пастаянна ёсць святло»3

Ці за любое фота ў рапсавым полі будуць штрафаваць?

Вольга Такарчук падзялілася драматычнымі падрабязнасцямі сваіх уцёкаў з Беларусі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць