Ежа

Маладая бульба па нерэальнай цане: чым здзіўляе Камароўка ў студзеньскія маразы

Камароўка працуе ў любое надвор'е. Тут нават зімой шмат самай рознай садавіны, гародніны і не толькі. Людзей не пужае і мароз у -20°C. Яны актыўна закупляюцца як на крытым рынку, так і на сезонным. Апошні, дарэчы, таксама працуе — нешта ды прадаюць, пiша Tochka.by.

Зімовы фруктовы сад

Садавіны, канешне, стала меней, чым перад навагоднімі святамі. Аднак выбар усё ж такі ёсць. За некаторымі прылаўкамі гандлююць нават ягадамі. Ёсць персікі, кавуны, клубніцы, чарэшні, буякі.

Шмат і цытрусавых. Апельсіны можна знайсці па вельмі прыемных цэнах — Br4,5—25 за кіло, лімоны — Br4,9—30, мандарыны — Br3,9—25.

А вось ананасы каштуюць Br10—40.

Шмат і вінаграду. Самы танны прададуць за Br3,9, а вось дарагія варыянты — за Br30.

Вельмі выгадна купляць бананы, якія ёсць усяго па Br2,9. Хурма прадаецца ў дыяпазоне Br4,9—25.

Выбар яблыкаў не такі вялікі, і каштуюць яны Br4—6 за 1 кг. Груш па-ранейшаму мала, цэны — Br6,9—15.

Прыехала маладая бульба

Бульбу на Камароўцы прадаюць розных гатункаў. Самы танны варыянт каштуе Br0,99, даражэйшы — Br2,8.

Самае цікавае: на рынку з'явілася ранняя бульба з Азербайджана. Цана можа шакаваць — Br15 за кіло. Атрымліваецца, у 15 разоў даражэйшая, чым самы танны карняплод з суседняга прылаўка.

Цыбуля каштуе Br1,99—3,5, за 1 кг, морква — Br0,5—4, буракі — Br0,99—4.

Прыстойна падаражэлі таматы. Простыя памідоры каштуюць Br7,9 за 1 кг. А для аматараў ёсць варыянты нават па Br65.

З агуркамі справы лепшыя — каштуюць яны Br3,9—24,9 за 1 кг.

Выбар перцаў маленькі. За кіло ў вас папросяць ад Br7,9. Баклажаны таксама ў наяўнасці — Br10,9—14,9.

Кошт саленняў амаль не змяніўся з канца снежня. У некаторых прадаўцоў можна знайсці больш танныя агуркі — Br6 за 1 кг, але ёсць і дарагія — за Br15. Квашаная капуста каштуе Br8—12.

Звычайная зеляніна абыдзецца ў Br12—25 за кіло. Грыбоў амаль не засталося. Шампіньёны прадаюцца па Br9,5—12.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

На надзвычай аварыйным участку дарогі паміж Мінскам і Барысавам абмяжуюць хуткасць

75‑гадовую мінчанку асудзілі за «замах на садзейнічанне экстрэмізму»9

Беларускія дзяржаўныя хакеры правялі хвалю кібератак на акаўнты электроннай пошты ў Польшчы2

З малатка па нетыповай схеме прадалі кватэру эканаміста Паўла Данэйкі4

У мінскай краме выставілі на продаж цэлую скрынку гнілой бульбы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць