Вайна33

З Кіева за студзень выехалі 600 тысяч чалавек

Мэр Кіева Віталь Клічко ў каментары брытанскай газеце The Times паведаміў, што ў гэтым месяцы сталіцу Украіны пакінулі 600 тысяч жыхароў. Да вайны ў горадзе пражывала больш за 3 мільёны чалавек. Масавы ад'езд адбываецца на фоне расійскіх абстрэлаў Кіева, якія разбураюць камунальную інфраструктуру горада ў маразы.

У прэс-службе мэра патлумачылі «Украінскай праўдзе», што гэтая лічба заснаваная на дадзеных мабільных аператараў. Статыстыка паказвае, што цяпер у горадзе «начуе» на 600 тысяч тэлефонаў менш, чым звычайна.

«Адсюль лічба, якую агучыў мэр. Так, напрыклад, лічылі, колькі заставалася людзей у горадзе ў пачатку вайны (800 тысяч было). Нехта скарыстаўся парадамі і тыя, каму было куды, паехалі за горад, да сяброў. Плюс цяпер вакацыі працягнулі. Таксама студэнты на анлайн-навучанні, і частка іх раз'ехалася, хто не кіяўляне», — сказалі ў прэс-службе Клічко.

Масавы ад'езд адбываецца на фоне крытычнай сітуацыі з камунальнай інфраструктурай. Пасля маштабнай расійскай атакі 20 студзеня ў Кіеве без ацяплення засталіся больш за 5,5 тысячы шматпавярховікаў, а левы бераг сталіцы на пэўны час цалкам пазбавіўся водазабеспячэння.

Каментары3

  • жудасна
    21.01.2026
    але трэ было лепей майданіць у 2014
  • Барадзед
    21.01.2026
    жудасна, ещё месяц и зима в Киеве закончится.
  • мысля
    21.01.2026
    а если из этих 600 тысяч телефонов 300 тысяч банально негде было зарядить, такая мысля не проскакивала у Кличко?

Цяпер чытаюць

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі21

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме здарылася маштабнае адключэнне святла6

Для рамонту моста каля плошчы Перамогі будзе перакрыты праспект Незалежнасці

Чаму ў Мінску не пабудуюць метро ў «Паўночны Бераг»?14

Пачаў хаміць: сямейная пара ў Беларусі адмовілася ад 16‑гадовага сына2

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?64

Прэзідэнтка Мексікі запрасіла знакамітую качку Мерлін да сябе ў палац, а тая дзеўбанула яе ў руку

Лепельская суддзя Кручыніна, якая рэпрэсавала медыкаў, пастара, ратавальнікаў, звольнілася па ўласным жаданні8

60‑гадовую суддзю з Оршы, датычную да палітычных рэпрэсій, выгналі за сур’ёзны залёт2

ЗША прыпынілі санкцыі супраць іранскай нафты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі21

Прапаганда рыхтуе грамадства да загадкавай «працяглай камандзіроўкі» Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць