Грамадства1515

Літоўскі міністр: Было б добра, каб Ціханоўская сама абвясціла пра свае планы

Міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс заявіў, што Літва не зменшыць падтрымку беларускай апазіцыі, нягледзячы на інфармацыю пра намер Святланы Ціханоўскай пераехаць з Вільні ў Варшаву. Паводле яго слоў, матывацыя Літвы застаецца такой жа моцнай, як і раней, а дэмакратычныя працэсы ў Беларусі і парушэнні правоў чалавека будуць і надалей падымацца на міжнародным узроўні, паведамляе LRT.

Кястуціс Будрыс. Фота: AP Photo / Mindaugas Kulbis

Кястуціс Будрыс падкрэсліў, што Літва мае шматгадовы досвед і наладжаныя механізмы для падтрымкі дэмакратычных сіл у суседніх краінах, і гэтыя магчымасці нікуды не зніклі. Ён адзначыў, што для Літвы важна, каб Беларусь не знікала з міжнароднага парадку дня, і ў гэтым краіна бачыць сваю асаблівую ролю.

Міністр таксама заявіў, што інфармацыю пра планы пераезду павінна агучваць сама Ціханоўская або яе офіс, а не літоўскія ўлады. Ён дадаў, што неаднаразова сустракаўся з лідаркай беларускай апазіцыі і запэўніў яе ў далейшай падтрымцы з боку Літвы.

«Я лічу, што ўся камунікацыя пра тое, што яна мае намер рабіць, што мае намер рабіць яе офіс, павінна паходзіць перш за ўсё ад іх, а не я павінен паведамляць, хто дзе і што казаў, ведае і гэтак далей. Я размаўляў з Ціханоўскай на самыя розныя тэмы, сустракаўся не раз, у тым ліку зусім нядаўна. Але было б добра, калі б яна сама абвясціла пра свае планы», — адзначыў Будрыс.

Асобна Будрыс падкрэсліў, што для Літвы прыярытэтам застаецца бяспека беларускіх дэмакратычных сіл, якія знаходзяцца на яе тэрыторыі, а таксама іх дзейнасць. Паводле яго слоў, гэтыя прыярытэты не змяніліся.

Раней паведамлялася, што Ціханоўская праінфармавала літоўскіх парламентарыяў пра сваё рашэнне пераехаць у Варшаву, пры гэтым частка яе каманды, верагодна, застанецца працаваць у Вільні. У канцы 2025 года ўзровень аховы Ціханоўскай у Літве быў зніжаны: замест спецыяльнай службы яе пачала ахоўваць паліцыя, што ўлады патлумачылі зніжэннем узроўню пагроз.

Каментары15

  • Дзя
    21.01.2026
    Ой да ладна. Паглядзіце на статыстыку, як вы ставяцесе да звычайных беларусаў, колькі ўжо прызналі небяспечнымі....
  • Tut
    21.01.2026
    Было б добра каб Літва абвясціла пра рэальныя прычыны скасавання аховы офісу Ціханоўскай. Гэтыя байкі пра кошты — дзіцячы садок.
  • литовцы
    21.01.2026
    красавчики

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць