Грамадства2727

Святлана Ціханоўская паведаміла літоўскім парламентарыям пра рашэнне пераехаць у Польшчу

Лідарка беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская на гэтым тыдні паведаміла літоўскім парламентарыям пра рашэнне пераехаць у Варшаву. Яна праінфармавала палітыкаў падчас сустрэчы з часовай групай Сейма «За дэмакратычную Беларусь», піша BNS.

Святлана Ціханоўская. Фота: LookByMedia

Гэтую інфармацыю агенцтву BNS у суботу пацвердзілі два літоўскія парламентарыі з розных фракцый, якія ўдзельнічалі ў сустрэчы і пажадалі застацца ананімнымі.

Пра рашэнне Ціханоўскай у суботу паведаміла і інфармацыйнае агенцтва AFP, цытуючы чатырох членаў каманды лідаркі беларускай апазіцыі і крыніцу ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы, якія таксама гаварылі на ўмовах ананімнасці.

Адзін з дэпутатаў літоўскага Сейма паведаміў BNS, што ў Вільнюсе, верагодна, застануцца працаваць некалькі членаў каманды Ціханоўскай.

Дарадца Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі паведаміў журналістам, што Сяргей Ціханоўскі, вызвалены з турмы ў мінулым годзе, цяпер знаходзіцца ў ЗША з меркаванняў бяспекі.

Летась у кастрычніку літоўскія ўлады аб'явілі аб прыняцці рашэння знізіць узровень аховы Ціханоўскай. Пасля гэтага з’явіліся сумневы, ці застаецца яна жаданай асобай у краіне. Таксама заяўлялася пра ўзмацненне пагрозы з боку беларускіх спецслужбаў.

Пра тое, што рашэнне аб пераездзе Офіса Ціханоўскай у Польшчу ўжо прынята, крыніцы «Нашай Нівы» паведамлялі яшчэ месяц таму, хоць афіцыйна гэта адмаўлялася

Каментары27

  • Люцыян
    18.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Бубубу
    18.01.2026
    Лятувісы выканалі патрабаванне Лукашэнкі. Але пернічкаў не будзе - на чарзе толькі новыя патрабаванні.
  • Алесь.
    18.01.2026
    Алег, і Польшча зробіцца хутка "таксічнай". І ўпершыню магу сказаць пра нас, беларусаў, што самі будзем вінаватыя.
    Нашто Ціханоўская ў Польшчы? Каб Канфедэрацыя зрабіла такое ж стаўленне да беларусаў, як ёсць цяпер да ўкраінцаў?

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

«У мяне была магчымасць паехаць іншай дарогай». Віктар Бабарыка — пра дзень затрымання 6 гадоў таму2

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў2

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць