Грамадства66

Ціханоўская заклікала Калас закрыць шчыліны ў санкцыях супраць Лукашэнкі

Учора Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцай еўрапейскай дыпламатыі ў штаб-кватэры Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў у Бруселі.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Падчас сустрэчы былі абмеркаваныя некалькі пытанняў, паведамляе прэс-служба дэмакратычнай лідаркі Беларусі.

У прыватнасці, было абмеркаванае вызваленне палітвязняў і кантакты з ЗША па гуманітарным трэку; вынікі нядаўняга візіту Ціханоўскай ва Украіну і развіццё супрацоўніцтва з украінскім бокам; узмацненне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі і закрыццё шчылін у санкцыйным рэжыме.

Таксама была абмкеркаваная падтрымка незалежных медый, праваабаронцаў, грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных інстытутаў; захаванне мабільнасці беларусаў і выдачы шэнгенскіх віз; сітуацыя з бяспекай у рэгіёне і супрацьдзеянне расійскай дэзінфармацыі.

Ціханоўская перадала Каі Калас шэраг аналітычных дакументаў і расказала пра ўдзел беларускай грамадзянскай супольнасці ў абароне выбараў у Арменіі і Малдове ад расійскага ўплыву, магчымасці нацыянальнага дыялогу як аднаго з інструментаў мірнага выхаду з крызісу.

Дэмакратычная лідарка падкрэсліла, што вызваленне ўсіх палітвязняў, поўная амністыя і спыненне рэпрэсій павінны стаць першымі крокамі да нацыянальнага дыялогу і вырашэння крызісу ў Беларусі.

Каментары6

  • Конюх
    18.06.2026
    дзякуючы вашым санкцыям я з Польшчы не магу алей для машыны прывезці. Вы думаеце у Лукашэнкі ёсць праблема з алеем, з сціральным гелем? - Няма. А людзям гэтыя санкцыі нарабілі бяды. Якія мы саўдзельнікі агрэсіі? Я ведаю што зараз атрымаю многа мінусаў. Таму дадам, што у 16 гадоў у 1994 збіраў подпісы за Пазняка, усе годы хадзіў на мітынгі - удзельнічаў як мог у палітычным жыцці.
  • V/
    18.06.2026
    Прыйдзе час і лука з памагатымі адкажуць за свае злачынствы.
    Але і "ціскусны" адкажуць за свае "ціскі" не супраць рэжыму, а супраць людзей.
    Скажуць што мы не прычым?
    Прычым. Бо заклікалі да "ціску", адпаведна і супраць людзей.
    Скажуць што мы казалі іншае, мелі на ўвазе іншае. Мол вайна і іншае.
    Чытаем дакументы санкцый:
    Забарона беларусам везці з сабою ежу, цукеркі, алей і гд.
    Нешта не бачым нічога з гэтых радкоў наконт санкцый супраць рэжыму ці хунты ці нешта іншае.
    Пакутаюць людзі. Цяжкасці з візамі. Забарона на рэчы ўласнага карыстання і гд. Вынік ад гэтага відавочны. Ўсе накіравана на тое каб нарабіць як мага больш цяжкасцей і перашкод простым беларусам якія ў пераважнай большасці супраць вайны і рэжыму.
    Ўсе накіравана на тое каб парваць чалавечыя і гістарычныя сувязі паміж беларускім народам і суседзямі, той жа Польшчай і гд.
    Фуры як ехалі так і едуць. Ім по баку. Бо па дакументам Казахстан, Узбекістан і гд. А вось людзі не едуць. Не могуць. Лука цісне на людзей і памагатыя "ціскуны" так сама "ціснуць". Бо на людзей сама проста ціснуць. Абараніць іх няма каму. Ў іх абарону голаса нямя ні ў кабінетах, ні ў офісах, ні ў Кр.
    Але народ будзе памятаць. І не забудзе ні злачынствы злачыннага рэжыму, ні дзейнасць "ціскуноў" - грандапілаў.
    Ў вольнай Беларусі не жадаў бы бачыць што злачынцаў рэжыму, што ўсіх гэтых "ціскуноў", як на дзяржаўнай службе, так і ў палітыцы.
  • Серп и молот
    18.06.2026
    Свае шчылины закройте.

Цяпер чытаюць

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Усе навіны →
Усе навіны

Сырскі: Праз пагрозу наступу з боку Беларусі Украіне давядзецца стварыць новыя брыгады8

Ва Уфе чутныя выбухі. Імаверна, атакаваны мясцовы НПЗ 

У Смалявічах апошнім часам даўка смярдзіць гноем. А чаму?5

37‑гадовага будаўніка з Брэста асудзілі па двух цяжкіх палітычных артыкулах2

У навічка НБА з топ-30 драфта бацька — беларус: вырас у галечы, дзеля развіцця сына прадаў матацыкл2

Беларусам стане складаней уладкавацца кіроўцам буса ў Еўрасаюзе, дый саміх прапаноў стане менш. Вось у чым праблема1

У дачыненні да Урсулы фон дэр Ляен распачата расследаванне з-за сакрэтнага чата з Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі4

У Гомелі падчас бойкі хлопцу мыліцай зламалі нос. Шрам на твары будзе ўсё жыццё1

Вызначылася першая пара, што згуляе паміж сабой у плэй-оф на мундыялі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага40

«Трэба дамаўляцца істотна». Лукашэнка расказаў пра сустрэчу з прадстаўнікамі Зяленскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць