Грамадства44

Дзіця з Беларусі ўсынавілі ў Польшчы пасля смерці маці. Цяпер суд пастанавіў вярнуць хлопчыка на радзіму

Сямігадовага Алеся суд пастанавіў забраць з прыёмнай сям’і і вярнуць у Менск да біялагічнага бацькі. Пры гэтым у хлопчыка ёсць міжнародная абарона, якая забараняе яго высылку на радзіму.

Пенсіянерка з Беларусі Ганна Канавалава, якая ўсынавіла дзяцей. Фота: wyborcza.pl

Варшаўскі суд пастанавіў перадаць сямігадовага хлопчыка з Беларусі, які жыве ў прыёмнай сям’і ў Польшчы, біялагічнаму бацьку, які знаходзіцца ў Менску. Пра рэзанансную справу піша «Белсат» са спасылкай на Wyborcza.

Хлопчык разам з маці і старэйшым зводным братам Яўгенам, якому ў той час было 14 гадоў, прыехаў з Беларусі ў Польшчу ў 2021 годзе пасля пратэстаў і пазней атрымаў міжнародную абарону.

Польскія органы апекі хутка даведаліся пра алкагольную і наркатычную залежнасці жанчыны, а таксама пра тое, што яна займаецца прастытуцыяй, і забралі дзяцей з сям’і.

Іх усынавіла іншая беларуска — пенсіянерка Ганна Канавалава, якая раней працавала прадавачкай мэблі, і зараз жыве ў варшаўскім раёне Макотаў. Яна даглядала двух унукаў 6 і 8 гадоў, пакуль іхная маці Антаніна Канавалава, асуджаная паводле палітычных матываў, адбывала пакаранне ў Беларусі.

На момант усынаўлення ў 2023 годзе малодшы Алесь, якому было чатыры гады, не ўмеў карыстацца прыбіральняй, дрэнна гаварыў і быў залежны ад TikTok. У 2024 годзе іхная біялагічная маці памерла ад перадазавання.

У жніўні 2023‑га да сям’і звярнуўся біялагічны бацька Алеся Сяргей, у мінулым асуджаны на дзевяць гадоў калоніі за гандаль наркотыкамі.

Пасля таго, як Ганна дапамагла Сяргею зрабіць візу ў Польшчу, ён пачаў наведваць Алеся ў сярэднім раз на месяц. Ён праводзіў час з сынам і прывозіў яму падарункі, але ў наступным годзе страціў візу, і ягоныя стасункі абмежаваліся тэлефанаваннямі, якія, паводле словаў Ганны, таксама адбываліся не часцей за раз на месяц.

А потым мужчына надумаў вярнуць дзіця ў Беларусь і звярнуўся ў суд у Варшаве. У сакавіку 2026‑га суд пастанавіў перадаць дзіця бацьку. Суддзі пастанавілі, што інтарэсы непаўналетняга «перш за ўсё рэалізуюцца праз выхаванне ўласным бацькам».

Пры гэтым праваабарончы фонд Partyzanka адзначае, што дзіця атрымала міжнародную абарону ў Польшчы менавіта праз рызыку вяртання ў Беларусь, таму вяртацца туды яно не можа. Юрысты кажуць, што, «калі [беларускі] рэжым захоча выкарыстаць дзіця ў прапагандысцкіх мэтах, ён зробіць гэта, нават калі бацька будзе супраціўляцца».

Дзіця можа пакінуць краіну ўжо 27 чэрвеня, хоць пастанова суда першай інстанцыі яшчэ не набыла моцы. Прыёмная сям’я ўжо падала апеляцыю.

«Праз няпоўныя два тыдні Алесь можа апынуцца ў Беларусі. Я баюся, што мы больш ніколі яго не ўбачым», — кажа Ганна Канавалава.

Каментары4

  • Ё
    19.06.2026
    алесь-алесь, Калі б вы хоць раз перасякалі мяжу РБ з РП, то зразумелі бы, што перавезці наркотыкі такім чынам нерэальна і трэба быць поўным ідыётам каб каб так рабіць.
  • алесь-алесь
    19.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Ххх
    19.06.2026
    А, гэта тая бабуля, якая атрымала сацыяльнае жыллё ў Варшаве, збірала грошы на рамонт, кідала людзей, якія рабілі той рамонт, на грошы. Еўрарадыё рэклямавала "брэнд" бабуля. Карацей, нейкая мутная сямейка. А чаму НН не ўдакладніла, што дачка Антаніна палітзняволеная, якая была даверанай асобай Ціханоўскай?

Цяпер чытаюць

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне17

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Мінімум 27 беларускіх вайскоўцаў зняволеныя па палітычных прычынах3

Сіноптыкі павысілі прагноз на панядзелак да +39°С2

Ва Украіне далі пажыццёвае палкоўніку СБУ, які быў агентам ФСБ6

За бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі сабралі 841 подпіс10

Лосік: Умовы ў камерах у спёку — гэта душагубка1

Дзім Дзімыча больш не будзе7

Нехта падобны да Лукашэнкі рэкламуе дровы ў Літве ФОТАФАКТ8

Забойца з Мінска падпісаў кантракт проста ў расійскай калоніі. Паваяваць да палону атрымалася два дні2

Што танная нафта прынясе Беларусі?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне17

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць