Эканоміка22

Ужо трэці банк уводзіць плату за прыём расійскіх рублёў ад замежнікаў

БНБ-Банк уводзіць 5%-ю камісію за прыём наяўных расійскіх рублёў ад нерэзідэнтаў.

Яшчэ адна беларуская фінансавая ўстанова абмежавала аперацыі з наяўнай расійскай валютай для замежнікаў. БНБ-Банк заявіў пра ўвядзенне платы ў памеры 5% за прыём наяўных расійскіх рублёў для залічэння на рахункі нерэзідэнтаў.

Новыя правілы будуць уводзіцца ў два этапы:

  • з 20 чэрвеня камісія пачне спаганяцца пры залічэнні сродкаў на рахункі, адкрытыя пачынаючы з гэтай даты;
  • з 18 ліпеня тарыф стане абавязковы і для тых рахункаў, якія былі адкрытыя да 20 чэрвеня.

БНБ-Банк стаў ужо трэцім буйным банкам краіны, які пайшоў на такі крок. Раней пра ўвядзенне аналагічнай 5%-й камісіі папярэдзілі Альфа-Банк (там змены набудуць моц 14 ліпеня) і МТБанк (уводзіць камісію паэтапна з 19 чэрвеня і 20 ліпеня).

Каментары2

  • Гігіена
    18.06.2026
    Ну, правільна. Іх яшчэ ад крыві адмываць.
  • Вольга
    18.06.2026
    Якая заробкавая ніша стварылася для тутэйшых! "Положу для вас на свой рахунак за 2 адсоткі - а пасля падумаю, ці аддам" )

Цяпер чытаюць

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не хаджу ў суд, мяне носяць у кайданках». Ліст Алеся Пушкіна да Валянціна Стэфановіча з-за кратаў 2

Новы альбом Мадонны ўзначаліў брытанскі хіт-парад

Надакучылі восы? Адвадзіць іх дапаможа звычайны папяровы пакет

Іспанія вырвала перамогу ў Бельгіі і выйшла ў паўфінал чэмпіянату свету4

Трамп загадаў разбамбіць Іран у выпадку сваёй гібелі6

Амерыканскія сенатары ўзгаднілі законапраект аб «пякельных санкцыях» супраць Расіі з Белым домам2

Гомель накрыла залева ВІДЭА

Памёр Юры Качук3

У Мінску закрываецца этнакрама «Рагна»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

За «экстрэмісцкія» падпіскі пры праверцы на мяжы больш не саджаюць на суткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць