Гісторыя

У прадмесці Рыма знайшлі рэшткі збудаванняў больш чым двухтысячнай даўніны

У прыгарадзе Рыма італьянскія археолагі знайшлі вялікі археалагічны комплекс з рэшткамі пахаванняў, святыні і рытуальных басейнаў, узрост якіх перавышае дзве тысячы гадоў. Знаходкі датуюцца перыядам ад V стагоддзя да нашай эры да I стагоддзя нашай эры і адносяцца пераважна да рэспубліканскай эпохі Старажытнага Рыма, паведамляе выданне Аrkeonews.

Фота: Special Superintendence of Rome

У цэнтры даследаванай тэрыторыі добра захавалася старажытная дарога III стагоддзя да н. э., якая ў той час ішла ўздоўж воднага шляху да ракі Аньене. Пазней, ужо ў I стагоддзі да н. э., яе адгалінаванні ўмацавалі каменнай кладкай. Аднак з цягам часу шлях страціў сваё значэнне — пра гэта сведчаць пахаванні II—III стагоддзяў, знойдзеныя вакол, што, верагодна, было выклікана зменамі ў ландшафце.

На заканчэнні дарогі археолагі адкапалі невялікую капліцу з тынкаванымі сценамі, алтаром і нішай для статуі. Даследчыкі вызначылі, што яна была ўзведзена на месцы ахвярапрынашэнняў багам. Знойдзеныя статуэткі, бронзавыя манеты і выявы жывёл сведчаць, што святыня была прысвечаная рымскаму богу Геркулесу і функцыянавала ў канцы III або ў II стагоддзі да н. э.

Акрамя гэтага, на ўчастку знайшлі вапняковыя пахаванні з дзвюма грабніцамі, датаванымі IV — пачаткам III стагоддзя да н.э. У адной з іх знайшлі саркафаг, пахавальныя урны і розныя прадметы побыту, у другой — лавы ўздоўж сцен з мужчынскімі парэшткамі. Навукоўцы мяркуюць, што абедзве грабніцы першапачаткова былі злучаныя і належалі заможнай сям’і.

Таксама археолагі знайшлі два вялікія басейны даўжынёй 28 і 21 метр. У адным з іх знаходзілася вада, аднак дакладнае прызначэнне гэтых збудаванняў пакуль невядома. Існуе здагадка, што яны маглі выкарыстоўвацца для рэлігійных абрадаў.

Як адзначаюць даследчыкі, усе гэтыя знаходкі дапамагаюць лепш зразумець, як старажытныя рымляне выкарыстоўвалі гэтую мясцовасць як для рытуальных патрэб, так і для штодзённага жыцця.

Каментары

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць