Грамадства88

Наўседа, Наўроцкі, Зяленскі і Ціханоўская ўсклалі кветкі ў памяць аб паўстанцах

На віленскіх могілках Роса ўшанавалі памяць паўстанцаў 1863‑1864 гадоў.

Фота тут і далей: Офіс Ціханоўскай

Ускласці кветкі прыехалі прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і лідарка беларускіх дэмсіл Святлана Ціханоўская. На паліто Ціханоўскай можна заўважыць брошку з жоўтым і сінім каласкамі.

Перад гэтым лідары краін сабраліся на імшы ў Кафедральным саборы Вільні, дзе выступілі з прамовай. Зяленскі шмат казаў пра Беларусь. «Беларусь і цяпер вымушаная існаваць як расійскае генерал-губернатарства, — адзначаў ён. — Быў шанс у 2020 годзе гэта змяніць — і яшчэ будзе такі шанс». Надзею на дэмакратыю ў Беларусі выказаў і Наўседа.

Палітык і былы палітвязень Павел Севярынец, які быў на імшы з сям'ёй, апісаў, як Зяленскі заўважыў сцяжкі ў руцэ яго сына.

«Калі прэзідэнты выходзілі з Катэдры, Уладзімір Зяленскі заўважыў беларускі і ўкраінскі сцяжкі і паказаў Францішку вялікі палец, узняты ўгару».

Каментары8

  • 25.01.2026
    Лукавы бегаець па столі да гары нагамі .
    Б'ецца галавой а падлогу . Як ён жадаў быць на яе месцы . Побач з паважанымі, на адным ўзроўню . Але ня склалася )
  • б'
    25.01.2026
    Што за сцяжкі на плячы жаўнераў?
  • ў
    25.01.2026
    б', гэта летуўскія

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА15

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі18

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА15

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць