52‑гадовая супрацоўніца абменніка ў Бабруйску скрала больш за паўмільёна рублёў дзеля гульні ў анлайн-казіно
Жанчына сістэматычна крала грошы з запячатаных пакетаў, падмяняючы купюры муляжамі з паперы, паведамляе СК.
Баючыся праверкі, яна сама паведаміла каляжанцы пра магчымую нястачу. Выкрадзеная сума перавысіла паўмільёна рублёў. Падчас допыту жанчына распавяла, што грошы распускала на гульню ў інтэрнэт-казіно.
Заведзена крымінальная справа, жанчына арыштаваная.
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары