Грамадства11

Выпадкаў завозу вірусу «ніпах» у Беларусь не фіксуецца

Мінздароўя пракаментавала сітуацыю з небяспечным вірусам «ніпах», які фіксуецца ў Паўднёва-Усходняй Азіі і дало рэкамендацыі.

NIH-NIAID/Image Point FR/BSIP/Universal Images Group via Getty Images

Рызыка распаўсюджвання вірусу Ніпах на тэрыторыі Беларусі мінімальная, а выпадкаў завозу захворвання, выкліканага гэтым вірусам, у Беларусь не зафіксавана.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя класіфікуе вірус «ніпах» як патаген высокай рызыкі з эпідэмічным патэнцыялам. Захворванне, выкліканае гэтым вірусам, у чалавека можа праяўляцца па-рознаму — ад бессімптомнага стану да вострых формаў, якія хутка развіваюцца.

У межах прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе турыстам, якія накіроўваюцца ў краіны Паўднёва-Усходняй Азіі і Афрыкі:

  • — пазбягаць кантактаў з хворымі жывёламі, асабліва з лятучымі лісіцамі і кажанамі;
  • — пазбягаць шчыльнага фізічнага кантакту з людзьмі, якія маюць прыкметы інфекцыйных захворванняў;
  • — старанна мыць рукі з мылам і выкарыстоўваць антысептычныя сродкі;
  • — мыць садавіну і гародніну перад ужываннем;
  • — пазбягаць ужывання вады з неправераных крыніц

У выпадку з’яўлення прыкмет захворвання неабходна неадкладна звярнуцца да доктара.

Каментары1

  • Узровень даверу
    27.01.2026
    Неяк адразу стала страшна пасля такой заявы міністэрства

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

У Перу паліцыя затрымлівала наркагандляра, пераадзеўшыся ў касцюмы талісманаў мундыялю-20262

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць