Нерухомасць1818

Пабіўшы рэкорд, цэны на кватэры ў Мінску пачалі прасядаць. Колькі цяпер у сярэднім просяць за метр?

Пры канцы 2025 года цана на квадрат у Мінску пераваліла адзнаку $2000, тым самым пабіўшы рэкорд 2007 года. Але ўжо ў першы месяц 2026‑га назіраецца спад.

Фота: LookByMedia

Паводле статыстыкі Realt.by, пікавыя цэны назіраліся 28 снежня 2025 года, калі сярэдні кошт метра ў сталіцы па прапановах вырас да 2083 даляраў.

Пасля ўсталявання рэкорду, цэны пачалі ісці ўніз і ўжо з 11 студзеня апусціліся ніжэй за 2 тысячы даляраў.

Скрыншот: realt.by

Па стане на 25 студзеня сярэдні кошт метра ў Мінску па прапановах складае 1960 даляраў, што амаль на 6% менш, чым было месяцам раней.

У сваю чаргу 2025 год не толькі пабіў рэкорд 2007-га, але і стаў рэкордным па росце цэн у даляравым вымярэнні. Цана прапановы квадратнага метра ў Мінску за мінулы год вырасла на 47%: з $1416 да $2084.

Пры гэтым варта разумець, што важным фактарам такога росту стала ўмацаванне беларускага рубля да даляра.

Самыя нізкія цэны за апошнюю пяцігодку былі зафіксаваныя напрыканцы лістапада 2022 года. Тады за «квадрат» у сталіцы ў сярэднім прасілі па $1153.

Што да далейшага росту цэн, то ён у 2026 годзе малаверагодны. Апроч таго, што цэны на нерухомасць і без таго сталі высокімі, статыстыка продажаў у снежні 2025 года істотна прасела (за апошнюю пяцігодку менш здзелак у снежні было толькі ў кавідным 2020-м).

За снежань было 1315 здзелак па Мінску, што на 15% менш, чым у снежні 2024-га. У бягучым месяцы продажы таксама пакуль больш кволыя, чым былі ў студзені 2025 года.

Каментары18

  • Чёрный риэлтор
    30.01.2026
    Цены в этом году пойдут вниз или в лучшем случае останутся на примерно том же уровне. Лимит роста исчерпан
  • Эканаміст
    30.01.2026
    Чакаю карэкцыю (зніжэнне) цэн да 20% на гэты год. Мінулагодні ўзлёт адбыўся на хайпе й паніцы, таму цяперашні ўзровень наўпрост не адпавядае даходам беларусаў. Мінімальны аб'ем здзелак у студзені - таму пацвярджэнне.
    У сярэднетэрміновай перспектве цэны таксама не будуць мець вялікага стымулу да роста. Такія праекты новабуду, як Паўночны бераг (па планах, гэта два Мінск-Светы) і Зялены Бор (трохі большы за Мінск-Свет) бліжэйшыя 10 год будуць забяспечваць істотны прыток новых квадратных метраў на рынак жытла сталіцы. Двфіцыту жытла дакладна не будзе, а вось стабільны рост даходаў у неэфектыўнай луканоміцы пад вялікім пытаннем.
    Зараз час прадаваць жытло, карыстаючыся момантам. Хто паспее, той і выйграе
  • авып авы пв
    30.01.2026
    гэта дана выкінула на рэалт хрэнаву кучу аднапакаёвак па цэнах каля к1,7 на стадыі "няма катлавана"

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

Ісландыя аднаўляе кітабойны промысел — эколагі пратэстуюць

Журналіста Алеся Любенчука паўторна асудзілі на чатыры гады, але часткова адбылося залічэнне ранейшага «злачынства»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць