Нерухомасць55

Квадрат у Мінску каштуе рэкордна дорага: нарэшце пабіты рэкорд 2007 года

У снежні 2025 года квадрат у Мінску пераваліў за $2000. Апошні раз такое было ў далёкім 2007-м.

ЖК Minsk World. Фота забудоўшчыка

Паводле статыстыкі Realt.by, у канцы снежня сярэдні кошт прапановы квадрата ўпершыню з 2007 года пераваліў за адзнаку $2000. Па стане на 21 снежня за сталічны квадрат у сярэднім прасілі па $2071, а яшчэ праз тыдзень — 28 снежня — цана па прапановах вырасла да $2084 за метр.

Фота: скрыншот з сайта realt.by

Адметна, што, пачынаючы з 28 снежня, адзнаку пераадолеў і метр на другасным рынку — $2016. Квадрат у новабудоўлях яшчэ даражэйшы — $2170.

Да гэтага абсалютным рэкордам доўгія гады заставаўся канец 2007 года, калі за квадрат у Мінску ў сярэднім прасілі па $2010. Праўда, з улікам інфляцыі даляра можна адзначыць, што цяпер кватэры ў сталіцы Беларусі ўсё яшчэ каштуюць танней, чым 18 гадоў таму, бо ў цэлым пакупніцкая здольнасць $2000 тады і цяпер істотна адрозніваецца.

За 2025 год цана прапановы квадрата ў Мінску вырасла на 47%, з $1416 да $2084.

Самыя нізкія цэны за апошнюю пяцігодку былі зафіксаваныя напрыканцы лістапада 2022 года. Тады за квадрат у сталіцы ў сярэднім прасілі па $1153. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Бурбалка рване
    30.12.2025
    Усе - у Мінск!
  • Здурэлі
    30.12.2025
    Ў ЗША 1 bedroom (як у нас дзьвухпакаёка) - 120 тысяч. Па нашым меркам элітнае жытло, але там другі сорт, таму што большасць жывуць ва ўласных дамах якія ў два разы болей каштуюць. Для прыклада бяру сярэднія па кошту штаты - Тэхас, Иліноіс, Арканзас і т.д.
  • раніцай
    30.12.2025
    А потым быў 2008 і 2011 :)))))

Цяпер чытаюць

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Усе навіны →
Усе навіны

Канада і Швейцарыя выйшлі ў плэй-оф мундыялю напрамую, Боснія і Герцагавіна захоўвае шанцы4

«Спачатку пагрозу прыдумаў, потым сам яе перамог». Прапаганда абвяргае Зяленскага, сцвярджае, што рэтранслятараў не здымалі, бо іх не было37

Каалы ледзь не зніклі яшчэ 60 тысяч гадоў таму. І людзі тут ні пры чым

20‑гадовага мінчука затрымалі перад тым, як ён паспеў прадаць першую дозу наркотыку 16‑гадовай дзяўчыне

«Тое, што яны робяць, гэта і адпавядае інтарэсам». Пазняк пахваліў Лукашэнку ў сітуацыі з ультыматумам Зяленскага127

Сусветныя цэны на нафту вярнуліся да даваенных узроўняў7

У Магілёве стаў працаваць адкрыты скаладром. Ён самы высокі ў Беларусі

Не будуць збіраць мыты з некаторых відаў агародніны

Польскі суд адмяніў дату перадачы дзіцяці бацьку, які хацеў вывезці яго ў Беларусь

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт1

У Васіля Верамейчыка, верагодна, быў інфаркт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць